• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Святлана Ціханоўская: «Я працягну прасіць большай дапамогі незалежным СМІ». Ёсць вялікі прагрэс з YouTube

    Святлана Ціханоўская звярнулася наўпрост да журналістаў:

    — Ваша адвага і адданасць справе сапраўды натхняюць. Я ведаю, як цяжка працаваць у выгнанні. Я ведаю, наколькі моцна вы рызыкуеце сабой, сваімі сем’ямі і асабістым жыццём. Але ўсе вашы намаганні па данясенні ісціны не знікнуць дарэмна. Кожны дзень вашай працы набліжае нашу сумесную перамогу.

    ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ ЧЫТАЧОЎ | PATREON

    Яна згадала «Нашу Ніву», «Зеркало», «Гродно.Life», «Еўрарадыё», «Белсат», «Радыё Свабоду» ды іншыя медыі.

    — Вы той найважнейшы элемент, які звязвае беларусаў у выгнанні з беларусамі ўнутры краіны, — падкрэсліла лідарка дэмакратычных сіл. — Многія з вашых калег ужо заплацілі за гэта вялікую цану. Андрэй Аляксандраў, Кацярына Андрэева, Дзяніс Івашын, Ігар Лосік, Андрэй Кузнечык, Ксенія Луцкіна, Павел Мажэйка, Анджэй Пачобут, Ларыса Шчыракова, Ірына Слаўнікава, Марына Залатава і многія іншыя… У турме знаходзяцца 33 журналісты і супрацоўнікі СМІ.

    Таксама Святлана Ціханоўская запэўніла, што не спыніцца, пакуль кожны з іх ды іншых палітвязняў не будуць вызваленыя. Яна працытавала словы галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча, што прагучалі ў судзе. Журналіст згадаў свайго дзеда, якога растралялі за Беларусь.

    — Наша барацьба за свабоду складаная, але яна адзіная правільная. Я не ведаю, колькі часу гэта зойме. Я не ведаю, якія задачы нас чакаюць наперадзе. Але каб перамагчы ў гэтай барацьбе, нам неабходна ствараць альянсы, — падкрэсліла яна.

    Паводле яе слоў, на міжнароднай арэне ў беларусаў шмат сяброў, якія нас падтрымліваюць. І яна працягне прасіць дапамогі для незалежных медыяў, бо гэта не дабрачыннасць, а інвестыцыі ў бяспечную і надзейную будучыню Еўропы.

    — Нам трэба будзе супрацьстаяць расійскай прапагандзе і прапагандзе рэжыму. Так, магчыма, у іх больш рэсурсаў і інструментаў. Але ў нас лепшыя прафесіяналы, у нас ёсць магутныя саюзнікі па ўсім свеце, ёсць перадавы вопыт іншых краін. Давайце выкарыстоўваць гэты патэнцыял па поўнай, — заклікала Святлана Ціханоўская.

    Лідарка дэмакратычных сіл паведаміла, што падчас візіту ў Берлін наведала офіс YouTube. Там яе запэўнілі, што зробяць усё магчымае для падтрымкі беларускіх медыяў, у прыватнасці, дадуць інструменты, адукацыю і рэкламны бюджэт.

    Як удакладняецца ў Telegram-канале палітыка, Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай платформы ў Германіі Сабін Франк. Абмяркоўвалі прасоўванне беларускай мовы ў YouTube. Цяпер яна будзе падтрымлівацца ў большасці сэрвісаў платформы, таксама дазволяць манетызацыю беларускамоўнага кантэнту.

    Прадстаўніца YouTube адзначыла, што магчымасць падтрымкі беларускай мовы ў Google Ads ужо абмяркоўваецца. Таксама прадстаўнікі платформы сцвярджаюць, што адсочваюць і імкнуцца выдаляць «пакаянныя» відэа, каналы і акаўнты прапагандыстаў дзеючага беларускага рэжыму. Акрамя таго, Ціханоўская і Франк абмеркавалі магчымасць арганізацыі трэнінгаў для беларускіх медыяў і ініцыятыў з удзелам спецыялістаў YouTube.

    На семінары ў Вільні з адпаведнымі заявамі выступілі палітыкі і дыпламаты, па ініцыятыве якіх адбылася сустрэча. Яны заклікалі выконваць абавязкі па захаванні свабоды слова і не рабіць выгляд, што дэкарацыі, якія стварае рэжым, гэтаму перашкаджаюць.

    Чытайце яшчэ:

    «Паглядзіце мне ў вочы». З’явіўся поўны тэкст апошняга слова рэдактара Манцэвіча

    Пагрозы, харасмент, судовыя цяжбы. Журналісты краін Балтыі — пра выклікі для медыя

    «Праз пару дзён мяне перастаюць заўважаць, і я пачынаю здымаць». Як французскі фатограф стаў летапісцам жыцця беларусаў у выгнанні

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia

    Больш матэрыялаў

    Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці