Навіны

У Беларусі наклалі арышт на маёмасць рэдактара Аршанскага незалежнага сайта
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», рашэнне накласці арышт на маёмасць Ігара Казмерчака прынята на падставе пастановы Аршанскага аддзела Следчага камітэта, датаванага 13 лістапада.

Прэмію «Рэпарцёраў без межаў» атрымаў асуджаны на пяць гадоў зняволення егіпецкі блогер
Адной з намінантак у гэтай жа катэгорыі «Мужнасць» была галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава. Журналістку, асуджаную да 12 гадоў зняволення за прафесійную дзейнасць, назвалі сімвалічнай фігурай, якая заўсёды люта абараняла незалежнасць свайго СМІ і медыя ў цэлым, нягледзячы на неаднаразовы пераслед.

Кампанія з расейскімі каранямі выкарыстоўвае ChatGPT, каб шпіёніць за карыстальнікамі ў сацсетках
Тэхнічная кампанія, якая займаецца разробкай прылад сачэння ў інтэрнэце, ператварыла чат-бот у інструмент адсочвання настрояў. Мэта — выявіць узнікаючыя пратэставыя рухі і прывесці ў гатоўнасць адпаведныя органы.

Навіны палітвязняў: Чым займаецца за кратамі журналіст Дзяніс Івашын
Пачынаючы з чэрвеня 2023 года журналіста Дзяніса Івашына трымаюць у крытай турме ў Жодзіне, куды яго даставілі з калоніі № 15 паводле рашэння суду аб змене рэжыму.

У мінскай кватэры аналітыка і вядучага ютуб-праекта Сяргея Чалага сілавікі правялі ператрус
Фотаздымкі ператрусу апублікаваў блізкі да сілавікоў Telegram-канал.

Больш за 5,5 тысячы долараў выдаткоўвае Брагінскі выканкам на падпіску на дзяржаўныя СМІ
Сярод падпісных выданняў — толькі дзяржаўныя: «Гомельская праўда», «Маяк Палесся», «Беларусь Сегодня», «Настаўніцкая газета», «Культура». На падпіску плануецца выдаткаваць 17 907 рублёў (прыкладна 5647 долараў). І гэта не на ўвесь год, а на першы квартал, то бок на тры месяцы.

«Разлютаваная бітва» за розумы моладзі і будучыню: што хвалюе чыноўнікаў Віцебшчыны
«У нас разгортваецца самая з разлютаваных бітваў за розумы нашай моладзі і за нашу будучыню», — выказаўся старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, адкрываючы пасяджэнне на тэму развіцця інфармацыйнай прасторы Віцебскай вобласці. Пра вынікі мазгавога штурму зададзенай тэмы віцебскімі чыноўнікамі піша «Кліч Радзімы».

Польскія журналісты заклікалі сейм і сенат расказваць пра Анджэя Пачобута на міжнародным узроўні
Рада польскіх медыяў звярнулася да ўладаў краіны з заклікам зрабіць усё магчымае для вызвалення Анджэя Пачобута і іншых супрацоўнікаў польскіх СМІ, якія апынуліся за кратамі ў Беларусі.

Былога відэааператара Андрэя Толчына вінавацяць у экстрэмізме
Крымінальную справу супраць былога відэааператара-фрылансера Андрэя Толчына следчыя перадалі ў пракуратуру для вывучэння і накіравання ў суд. Як стала вядома, гомельскага журналіста вінавацяць не ў нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы, як меркавалася раней, а ў экстрэмізме паводле артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса РБ. Гэта — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім».

На кінафестывалі «Bulbamovie» перамог дакументальны фільм журналісткі Таццяны Свірэпы
Дакументальны фільм «Беларусь 23.34» распавядае пра беларускія пратэсты 2020 года. Фільм зняты на аснове 25 інтэрв'ю з ахвярамі і хронікі тых часоў.

Памёр выкладчык журфака БДУ. Пасля 2020 года ён даносіў на студэнтаў
50-гадовы Уладзімір Капцаў выкладаў на журфаку БДУ рускую літаратуру.

Выйшла на волю Таццяна Пыцько
Жонка відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава Таццяна Пыцько правяла ў віцебскім СІЗА амаль паўгода. Супраць яе завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за дапамогу мужу, якога звінавацілі ў працоўных стасунках з «Белсатам». Гэты незалежны тэлеканал прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».