Навіны

Выйшла кніга пра легендарныя беларускія музычныя медыя
Музычныя журналісты Зміцер Бурбуць і Настасся Саматыя напісалі кнігу пра беларускую музыку 90-х і 00-х — ці пра тых, хто яе асвятляў. Гэта гісторыя «Музыкальнай газеты» і «М-журнала», легендарных мінскіх музычных выданняў, якія зніклі ў нулявыя.

Больш за 50 журналістаў загінулі на вайне Ізраіля і ХАМАС
Першы месяц вайны ў сектары Газа адзначыўся найбольшай смяротнасцю сярод журналістаў за ўсю гісторыю назіранняў, паведамляе Камітэт па абароне журналістаў (Committee to Protect Journalists — CPJ).

Сгенерированные ИИ лица оказались реалистичнее настоящих фото — исследование
Группа исследователей из университетов Канады, Австралии и Великобритании пришла к выводу, что искусственный интеллект так мастерски рисует лица белых людей, что их сложно отличить от реальных фото. Научная работа опубликована в журнале Psychological Science.

Блогера Уладзіміра Цыгановіча, ужо асуджаннага на 16 гадоў, зноў будуць судзіць
43-гадовага аўтара Youtube-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча збіраюцца судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Беларускім блогерам прыйдзецца ўвайсці ў рэестр распаўсюднікаў рэкламы?
Тым, хто вядзе свой блог у сацсетках і размяшчае там рэкламу, варта звярнуць увагу на праект закона «Аб змене законаў па пытаннях рэкламы», нагадваюць «Сильные новости».

Кніга аўтара «Новага часу» Міколы Дзядка пра турму выйшла па-польску
У польскім выдавецтве Bractwo Trojka выйшла кніга палітвязня, блогера і незалежнага журналіста Міколы Дзядка на польскай мове. За гэтую кнігу Мікола атрымаў прэмію імя Францішка Аляхновіча ў 2017-ым годзе.

Вярхоўны суд вызваліў Таццяну Пыцько з-за кратаў, а відэааператару Вячаславу Лазараву зменшыў тэрмін пакарання
Апеляцыйныя скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суда ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Вярхоўнага суда Юрый Руткоўскі. Ён перакваліфікаваў склад злачынства, паводле якога асудзілі сужэнцаў. Новы вырак ім вынесены паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фармаванні.

Даследаванне: каля 30% беларускіх і расійскіх журналістаў пасля эміграцыі сышлі з прафесіі
Прыкладна 30% журналістаў, якія за апошнія тры гады выехалі з Беларусі і Расіі, вымушаныя былі пакінуць прафесію. Пра гэта кажуць вынікі апытання фонду «Справядлівасць для журналістаў» (Justice for Journalists).

Пачаўся аўдыт фондаў, якія размяркоўваюць сабраныя на марафоне салідарнасці сродкі
Пра гэта паведамляе Аб'яднаны пераходны кабінет — часовы выканаўчы орган, створаны нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.

Добрушскія прапагандысты распавядаюць пра тое, як кепска жыць у Польшчы
Сайт дзяржаўнай газеты «Добрушскі край» апублікаваў калонку галоўнага рэдактара пад назвай «Чаму ў Польшчы зноў загаварылі пра рэпарацыі ад Германіі і Расіі». Галоўны рэдактар выдання Сяргей Чайдак — паважаны сярод гомельскіх чыноўнікаў чалавек. У верасні, напярэдадні прапагандысцкага свята Дня народнага адзінства, атрымаў ад кіраўніка вобласці нават медаль. І цяпер распавядае пра тое, што Польшча стала аўтсайдарам.

«Вінаградава ў ШІЗА не зламалі». Вольскі запусціў хвалю салідарнасці з Паўлам Вінаградавым
20 лістапада «Вясна» паведаміла пра паўгадовае ўтрыманне ў штрафным ізалятары Паўла Вінаградава, палітычнага апанента рэжыму Лукашэнкі. Беларускі творца Лявон Вольскі назваў дадатковае пакаранне палітвязня «фашыстоўскімі катаваннямі» і заклікаў да хвалі салідарнасці.

У Варшаве на акцыі на Дзень Герояў будуць несці вялікія партрэты зняволеных журналістаў
У нядзелю, 26 лістада, у Варшаве пройдзе шэсце на Дзень Герояў, прысвечанае гадавіне Слуцкага антысавецкага паўстання 1920 года.