Сто дзён веславання

Так атрымалася, што напярэдадні 20‑й гадавіны БАЖ крыху незаўважна, без асаблівага імпэту, Андрэй Бастунец адзначыў 100 дзён кіравання журналісцкай арганізацыяй. Пасля азначанага тэрміну, як звычайна, можна не толькі задаваць пытанні, але і крытыкаваць нядаўна абранага старшыню. Але, шчыра кажучы, пакуль не бачна, за што. Аднак даведацца, з чым ён сутыкнуўся на новай і, зразумела, адказнай пасадзе, будзе не лішнім. Таму «Абажур» вырашыў пацікавіцца, якія высновы зрабіў наш новы лідар, што збіраецца найперш здзейсніць ці змяніць.