«Ватыкан праігнараваў свайго шчырага верніка Ігара Лосіка». «Хрысціянская візія» не атрымала адказу на зварот да Папы Рымскага

20 траўня за кратамі свой 31‑ы дзень нараджэння адзначыць палітвязень Ігар Лосік. Беларускія ўлады ў аднаасобным парадку вырашылі, што гэта мусіць адбывацца 15 разоў запар — менавіта такі тэрмін прысудзілі фрылансеру «Радыё Свабода» за прафесійную дзейнасць. Не зможа павіншаваць імянінніка і жонка Дар’я: самаахвярная адданасць мужу каштавала ёй двух гадоў зняволення.