«Я не веру, што пасля смерці Лукашэнкі прыйдзе іншы дыктатар». Размова з беларускамоўным дэпутатам літоўскага Сейма

Неверагодна, але факт: літоўскі дэпутат Сейма валодае беларускай мовай на такім узроўні, што многія беларусы могуць толькі пазайздросціць. БАЖ паразмаўляла з Томасам Тамілінасам пра беларускасць у яго жыцці, ці дапамагае гэта яму ў працы і якую будучыню палітык бачыць для дзвюх краін.