• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Ірына трымаецца ўпэўнена, ведае, што ёй няма за што апраўдвацца». Бацька Слаўнікавай пра суд над журналісткай

    У Гомельскім абласным судзе працягваецца слуханне крымінальнай справы супраць журналісткі Ірыны Слаўнікавай. Яе абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў і кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем. Бацька журналісткі Аляксандр Слаўнікаў у каментары TVP распавёў, як прайшло чарговае пасяджэнне суда. Нагадаем, суд пачаўся 23 чэрвеня.

    – Пасяджэнне праходзіць у Гомельскім абласным судзе. Чаму менавіта там і чаму справу разглядае не раённы суд?

    – Так, пасяджэнне сапраўды праходзіць у Гомельскім абласным судзе. Чаму не ў Менску – мне невядома. Магчыма таму, што ў Гомельскай калоніі знаходзяцца сведкі, каб іх не вазіць далёка ў Менск. А чаму разглядаецца на абласным узроўні… Можа быць, палічылі, што, так бы мовіць, справа асаблівая, няпростая. Ужо як мінімум два вядомых прысуды па рэзанансных справах вынесеныя гэтым судом. Я акурат прысутнічаў 13 ліпеня на прысудзе Кацярыне Андрэевай напярэдадні пасяджэння па справе Іры. У гэтай жа зале пасяджэнняў абвясцілі прысуд Кацярыне, у пустой зале, не ўлічваючы супрацоўнікаў міліцыі і мужа Ігара. Будзённа, за 5 хвілін зачыталі прысуд і адправілі дзяўчыну на 8 гадоў у турму.

    – Ці вядомыя якія-небудзь новыя падрабязнасці па справе дачкі?

    – Справа працягвае слухацца за зачыненымі дзвярыма, грамадству ў залу суда ходу няма. Так што ніякіх падрабязнасцяў мы не ведаем. Падпіска аб неразгалошванні ўзятая не толькі ў адваката, але і мне сказалі падпісаць. Хоць, не думаю, што мне магла стаць вядомай нейкая крамола. Адвакат, пры гэтым, кажа, што ніякіх сакрэтаў і таямніц у справе, з‑за якіх варта было б зачыняць працэс, ён не выявіў.

    – Як прайшоў трэці дзень пасяджэння?

    – Паводле адваката, як і раней, Ірына трымаецца ўпэўнена, яна выдатна арыентуецца ў тым, што адбываецца ў пасяджэнні. Ведае, што ёй няма за што апраўдвацца, яна не вінаватая, і калі б гэта быў адкрыты працэс, ні ў каго не ўзнікла сумненняў у беспадстаўным абвінавачванні. З гэтай прычыны, яна лічыць, працэс зрабілі закрытым, іншых прычын не магло быць. Пасяджэнне праходзіла ўвесь дзень. Я, як і раней, быў за дзвярыма, у думках размаўляў з дачкой і падтрымліваў яе.

    – Як выглядае ў Ірына, які ў яе настрой?

    – Мая дачка, нават у гэтыя складаныя для яе часы, імкнецца выглядаць прыстойна і на суд заказвала свежае адзенне, каб хоць ненадоўга пазбавіцца ад турэмных пахаў. У тыя моманты, калі мы маглі бачыць адно аднаго, яна ўсміхалася і пасылала мне і маме паветраныя пацалункі. Яна імкнецца нас падбадзёрыць, разумеючы, як нам цяжка, таму ўсім выглядам паказвае, што ў яе ўсё ў парадку са здароўем і настроем. Аднак у лістах піша, што ёй усё парадкам надакучыла і яна вельмі чакае і спадзяецца на нашую хуткую сустрэчу.

    – Калі прызначаны працяг працэсу?

    – Пасяджэнне запланаванае на 21 ліпеня, пачатак аб 11‑й гадзіне. Чаму перанеслі пасяджэнне – невядома, магчыма з‑за загружанасці суддзяў, або для збору дадатковай інфармацыі, ці яшчэ для чаго, нам не паведамляюць. І наогул можа атрымацца так, што да абеду будзе пасяджэнне, а пасля зачытаюць прысуд. І тады нават блізкія сваякі не змогуць папрысутнічаць на абвяшчэнні прысуду і падтрымаць Ірыну ў гэты цяжкі момант яе жыцця.

    – Ірына сустрэла юбілей 12 ліпеня ў турэмнай камеры. Як прайшоў яе Дзень нараджэння?

    – Ірына напісала, што яе павіншавалі сукамерніцы і нават так атрымалася, што ў гэты дзень на абед падалі нядрэнную ежу. Мы, сваякі, у гэты дзень перадалі перадачу з «святочнай» ежай, на колькі гэта было магчыма паводле турэмных парадкаў. Ірына атрымала лісты, паштоўкі і тэлеграмы ад родных і сяброў, але ад многіх лісты не даходзяць. І таму Ірына ў гэты дзень усіх думках успомніла і паразмаўляла з кожным, хто павіншаваў яе. Яна дзякуе калегам па працы за віншаванні і цёплыя словы ў яе адрас з пажаданнем хутчэйшага вызвалення.

    Чытайце яшчэ:

    Как родным политзаключенных подготовиться к свиданию в месте лишения свободы

    «Андрей за решеткой, а его стихи – на свободе». Способ не поддаться унынию от нашенивца Скурко

    Колькі журналістаў выехала з Беларусі? Размаўляем з намеснікам старшыні БАЖ Барысам Гарэцкім

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці