• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдакцыйная палітыка інфармацыйных прадуктаў БАЖ

    Тут і далей рэдакцыйная палітыка тычыцца не толькі сайта BAJ.MEDIA, а ўсіх іншых інфармацыйных прадуктаў, люстэрак і сацсетак БАЖ.

    Умовы выкарыстання інфармацыі:

    1. Інфармацыя інфармацыйных прадуктаў БАЖ МОЖА быць апублікавана на любым іншым рэсурсе альбо перададзена ў эфір пры ўмове захавання інфармацыі пра аўтарства і крыніцу: указанне аўтара і гіперспасылка на крыніцу.

    2. У выпадку рэпублікацыі кантэнту БАЖ у сацыяльных сетках медыя, неабходна непасрэдна ў пасце адзначыць старонку (акаўнт) БАЖ у дадзенай сацыяльнай сетцы. Спасылкі на сацыяльныя сеткі БАЖ ёсць унізе кожнай старонкі сайта.

    3. БАЖ забараняе любое выкарыстанне ўласнага кантэнту ўсім, хто падтрымлівае вайну расіі супраць незалежнай Украіны.

    Мы адкрытыя да таго, каб дзяліцца кантэнтам, калабарацый і гд. Для гэтага звяжыцеся з нашым галоўным рэдактрам праз пошту office@baj.media.

    BAJ.by – гэта сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    BAJ.by – гэта крыніца інфармацыі пра дзейнасць арганізацыі, пра падзеі ў галіне журналістыкі і СМІ ў Беларусі і за яе межамі. Акрамя штодзённай “стужкі” навін, тут сабраная таксама сістэматызаваная аналітычная інфармацыя пра сітуацыю са СМІ ў Беларусі з 2006 года. (Ёсць таксама доступ да старой версіі сайта, якая існуе з 1999 года). На сайце працуе фотаархіў, з якога можна больш дазнацца пра падзеі ў жыцці арганізацыі, а таксама старонка з відэаматэрыяламі. 

    BAJ.by – гэта таксама сервісная інфармацыя для сябраў арганізацыі і журналістаў: абвесткі пра прафесійныя конкурсы і навучанне, інтэрактыўны каляндар інфармацыйных нагодаў, каардынаты экспертаў, электронны даведнік з адрасамі і тэлефонамі СМІ і прэс-служб і г.д.

    Акрамя таго, BAJ.by — гэта яшчэ і месца для наладжвання нефармальных дачыненняў і рэлаксацыі, якое, да таго ж, дазваляе больш дазнацца пра сваіх паплечнікаў і калег. Гэта рубрыкі “Журналісцкія байкі”, “Журналісцкія ляпы”, гульня “Дзе чый сябра?” і г.д.   

     

    Нашы каштоўнасці:

    • Аб’ектыўнасць і дакладнасць. Пры падрыхтоўцы матэрыялаў мы заўсёды правяраем інфармацыю, з якой бы крыніцы яна ні трапіла да нас. Выключэнне складаюць матэрыялы, перадрукаваныя з крыніц, якія рэдакцыя лічыць вартымі даверу.
    • Збалансаванасць і неперадузятасць. Мы імкнемся падаць розныя пункты гледжання на тую ці іншую праблему. Калі гэта немагчыма зрабіць адразу, падаем іншы пункт гледжання ў разумны тэрмін пасля выхаду папярэдняга матэрыялу.
    • Незалежнасць. Мы не дапускаем скажэння фактаў у залежнасці ад інтарэсаў той ці іншай асобы ці групы асобаў.
    • Павага да асобы. Мы паважаем прыватнае жыццё, не дапускаем у матэрыялах зневажальных выразаў, паклёпу, распальвання нянавісці.
    • Абарона крыніц інфармацыі. Мы публікуем інфармацыю, атрыманую з канфідэнцыйных крыніц, толькі тады, калі ўпэўненыя ў гэтых крыніцах.

     

    У сваёй працы журналісты сайта BAJ.by прытрымліваюцца наступных крытэраў:

    • Асвятляць падзеі неперадузята і як мага больш поўна, па магчымасці раскрываць усе істотныя фактары.
    • Пры асвятленні падзеяў не дапускаць уплыву на сваю працу з боку ўладаў, палітыкаў, бізнэсу, а таксама не выказваць асабістых сімпатый ні да якога з бакоў. Ацэначныя выказванні рэдакцыя лічыць дапушчальнымі толькі ў цытатах канкрэтных асобаў ці крыніц.    
    • Пазбягаць мовы нянавісці і варожага стаўлення.
    • З павагай ставіцца да крыніц інфармацыі, якія знаходзяцца ў стрэсавай сітуацыі, самі сталі ахвярамі злачынства ці маюць роднасныя сувязі з ахвярамі злачынства.
    • Абараняць свае крыніцы інфармацыі.

     

    Рэдакцыя сайта BAJ.by:

    • Пры адборы тэм аддае перавагу дзейнасці грамадскага аб’яднання, а таксама падзеям у медыйнай сферы Беларусі.
    • Звяртае асаблівую ўвагу на маніторынг парушэння правоў журналістаў і свабоды слова на Беларусі.
    • Надае ўвагу культурніцкім, адукацыйным і камунікацыйным праектам.
    • Цэніць павагу з боку карыстальнікаў сайту і не злоўжывае гэтым даверам.
    • У выпадку ўзнікнення канфліктных сітуацый дае магчымасць выказаць усе пункты гледжання на праблему ў каментарах, на форуме сайта ці ў асобным матэрыяле, які можна даслаць праз зваротную сувязь на сайце.
    • Выпраўляе дапушчаныя памылкі ў як мага больш кароткія тэрміны.
    • Пры перадрукоўцы матэрыялаў заўсёды ўказвае першакрыніцу інфармацыі і падае на яе наўпроставы лінк.
    • Выкарыстанне чужых тэкстаў не азначае, што сайт падтрымлівае пункт гледжання яго аўтара ці СМІ-першакрыніцы.
    • Рэдакцыя сайта можа не падзяляць меркаванні аўтараў матэрыялаў.

     

    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці