• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магчымасці

    Фонд JX прапануе беларускім медыям у выгнанні фінансавую падтрымку (дэдлайн — 12 ліпеня)

    Фонд JX аб’явіў дзве фінансавыя магчымасці для незалежных беларускія СМІ ў выгнанні: адна для медыяў з гадавым бюджэтам менш за 225 тысяч еўра, другая (сумесна з IFPIM — Міжнародным фондам СМІ, якія ўяўляюць грамадскі інтарэс), — для медыяарганізацый з бюджэтам больш за гэтую суму.
    Падаць заяўку

    Прыём заявак на прэмію для відэажурналістаў Hinzpeter Awards (дэдлайн — 14 ліпеня)

    Прэмія ўручаецца відэажурналістам з усяго свету за самаадданасць. Цырымонія праходзіць у Паўднёвай Карэі.
    Падаць заяўку

    Bump Up! Праграма для стваральнікаў кантэнту (дэдлайн — 20 ліпеня)

    Пражскі цэнтр грамадзянскай супольнасці і WatchDog.md запрашаюць актывістаў, спецыялістаў па камунікацыях і стваральнікаў кантэнту з Беларусі, Украіны, краін Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі на трохдзённую сустрэчу.
    Падаць заяўку

    Як выжыць з абмежаванымі рэсурсамі, калі вы — беларускае медыя (дэдайн — 11 ліпеня)

    Беларускія медыя ў выгнанні — гэта гісторыя пра супраціў, практыку і знаходлівасць. У эпоху, калі фінансаванне скарачаецца, а выклікі множацца, як знайсці шлях наперад?
    Падаць заяўку

    News Impact Summit: Развіццё журналістыкі з дапамогай ШІ (9 кастрычніка)

    Журналісты з усяго свету, якія цікавяцца штучным інтэлектам, могуць наведаць News Impact Sum­mit. Мерапрыемства пройдзе 9 кастрычніка 2025 года ў Варшаве, Польшча.
    Падаць заяўку

    Кінафестываль One World на тэму правоў чалавека (дэдлайн — 1 верасня)

    Кінематаграфістаў з усяго свету запрашаюць на XXVIII штогадовы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World.
    Падаць заяўку

    БАЖ запрашае калег на Медыякэмп у Літве 19–20 ліпеня!

    Сябраў БАЖ і прадстаўнікоў беларускай медыясупольнасці запрашаем набыць новыя веды, досвед і знаёмствы ў тэматычным медыякэмпе «За Кадрам», які пройдзе ў сярэдзіне лета на тэрыторыі ўтульнай сядзібы пад Коўна.
    Падаць заяўку

    Прэмія за журналістцкія матэрыялы на тэму правоў дзіцяці (дэдлайн — 20 ліпеня)

    Арганізацыя Save the Chil­dren запрашае да ўдзелу ў штогадовай прэміі Glob­al Media Awards, якая адзначае выдатныя дасягненні ў галіне журналістыкі ў абарону правоў дзяцей. У конкурсе могуць прыняць удзел журналісты з усяго свету.
    Падаць заяўку

    Стыпендыя для даследавання штодзённай фатаграфіі (дэдлайн — 31 жніўня)

    Eidolon cen­tre for Every­day Pho­tog­ra­phy (Будапешт) запрашае дасылаць заяўкі на cтыпендыі для тых, хто даследуе, архівуе ці творча працуе з візуальнай культурай штодзённасці: ад сямейных архіваў 19–20 стагоддзя да сучасных вобразаў у Insta­gram і Tik­Tok.
    Падаць заяўку

    Прэмія Fetisov Journalism Awards (дэдлайн — 15 верасня)

    Конкурс адкрыты для прафесійных журналістаў — прадстаўнікоў СМІ, прафесійных журналісцкіх арганізацый і журналістаў-фрылансераў.
    Падаць заяўку

    Набор на стыпендыяльную праграму Gaude Polonia (дэдлайн — 15 кастрычніка)

    Нацыянальны Цэнтр Культуры аб’яўляе набор заявак на XXIV выданне стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Gaude Polo­nia на 2025 год.
    Падаць заяўку

    Фестываль дакументальных фільмаў Watch Docs (дэдлайн — 1 жніўня)

    Хельсінкскі фонд па правах чалавека запрашае на фестываль Watch Docs. Аўтары дакументальных фільмаў па тэме правоў чалавека могуць прадставіць працы на конкурс.
    Падаць заяўку

    Прэмія для фатографаў Photography 4 Humanity (дэдлайн — 5 жніўня)

    Глабальная прэмія «Фатаграфія для чалавецтва» запрашае фатографаў з усяго свету «ўвасобіць сілу правоў чалавека праз свае здымкі». Конкурс 2025 года прысвечаны асвятленню кліматычнага крызісу.
    Падаць заяўку

    Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно ў Вільні (дэдлайн — 15 ліпеня)

    Vil­nius Short Film Fes­ti­val — адзін з найбуйнейшых фестываляў кароткаметражнага кіно ў краінах Балтыі. Прымаюцца кароткаметражныя мастацкія, дакументальныя, анімацыйныя, эксперыментальныя і гібрыдныя фільмы, работа над якімі была завершана пасля 1 студзеня 2024 года.
    Падаць заяўку

    Конкурс расследавальніцкіх відэа- і аўдыёпраектаў DIG Awards

    DIG Awards шукае журналісцкія расследаванні і рэпартажы, якія дазволілі расказаць гісторыі сусветнага значэння.
    Падаць заяўку
    Архіў магчымасцяў

    Летняя школа па лічбавай бяспецы для журналістаў і медыяспецыялістаў (дэдлайн — 8 ліпеня)

    Сетка рэсурсных цэнтраў Refo­rum Space сумесна з Dig­i­tal Skills Coali­tion Belarus запрашае беларускіх журналістаў, рэдактараў і спецыялістаў па камунікацыях, якія працуюць у незалежных медыях ці грамадзянскіх ініцыятывах (НКА), на летнюю школу па лічбавай бяспецы.

    Анлайн-сустрэча «Бяспека працоўных файлаў: як абараніць дадзеныя вашай каманды» (8 ліпеня)

    Цяпліца сацыяльных тэхналогій правядзе інтэрактыўную сустрэчу «Бяспека працоўных файлаў: як абараніць дадзеныя вашай каманды». Мерапрыемства адрасавана грамадзянскім актывістам, журналістам, валанцёрам і ўсім, хто занепакоены пытаннямі лічбавай бяспекі.

    Міжнародны трэнінг Reflect to Connect (дэдлайн — да 30 чэрвеня)

    Маладых людзей з Беларусі, Італіі і Германіі запрашаюць далучыцца ў жніўні 2025 года да міждысцыплінарнага навучання ў Еўрапейскім цэнтры адукацыі і сустрэч моладзі ў Ваймары (EJBW).
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці