• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чаму газэта «Le Monde» не павіншавала французскіх жанчын з днём 8 Сакавіка?

    У гэтым годзе штодзённая газэта «Le Monde» узгадала пра Міжнародны дзень жанчын двойчы. Першы раз — 26 лютага ў зьвязку з савецкай традыцыяй сьвяткаваць у Расеі «дзень мужчын» і «дзень жанчын». І другі раз — у зьвязку з Інгрыд Бэтанкур, Айян Хіршы Алі, Таслімай Насрын ды іншымі жанчынамі, жыцьцё якіх знаходзіцца пад пагрозай.

    Лішне казаць, што імёны гэтых жанчын невядомыя ў Беларусі. Інгрыд Бэтанкур, калюмбійскі палітык, былая сэнатарка і змагарка супраць карупцыі. 23 лютага 2002 г. была скрадзена антыўрадавамі паўстанцамі падчас сваёй прэзыдэнцкай кампаніі. З таго часу ўтрымліваецца ў якасьці закладніцы.

    Айян Хіршы Алі нарадзілася ў Самалі. Пісьменьніца й палітык. За крытыку ісламу ёй пагражае смяротная кара. Знаходзіцца пад абаронай дацкага ўраду.

    Тасліма Насрын паходзіць з Бангладэш. Лекар. Яе ўласны досьвед сэксуальнага гвалту над жанчынай стаўся падставай зацікаўленьня тэмай «жанчына ў Ісламе». Напрыканы 20 стагоддзя яе творы набылі шырокую вядомасьць. Фэмінісцкая пазыцыя прывяла яе да крытыкі іслама і рэлігіі ўвогуле. За гэтую крытыку ісламскія фундамэнталісты пагражаюць ёй сьмерьцю.

    Лёс гэтых ды іншых, меней вядомых, жанчын — галоўны фокус увагі артыкула ў «Le Monde», надрукаванага 8 сакавіка. Вядома, праблема правоў жанчын і, перадусім, абарона права на жыцьцё і свабоднае выказваньне сваіх меркаваньняў надаюць праваабарончы акцэнт і зусім іншае гучаньне дню міжнароднай салідарнасьці жанчын. На тле перасьледаў ды драматычных лёсаў тых жанчын, што насьмеліліся змагацца за свае правы, сьвяточны настрой выглядае недарэчнасьцю.

    А на былой савецкай прасторы зусім недарэчным выглядае прыметнік «міжнародны». Бо што супольнага мае гэтае афіцыйнае савецкае сьвята з салідарнасьцю жанчын і іхнымі правамі? Але савецкім жынчынам, хоць раз на год, так хочацца «женского счастья»!

    І ўсё ж пазытыўнае тое, што ўмоўнасьць гэтага шчасьця і «сьвята» падзяляе ўсё больш маладых асобаў у нашай краіне. Вось так не ў рэзананс напісала на сайце газэты чытачка «Нашай нівы»: «Я не сьвяткую 8 сакавiка. А што сьвяткаваць? Мне не патрэбны шампанскае/вiно/пiва/гарэлка ў гэты дзень. Шкада кветак. Тое дурное ахвярапрынашэньне кветак выгодна толькi гандлярам. I iдуць п’яныя кабеты з гэтымi кветкамi 7 сакавiка! Шаноўныя жанчыны! Ёсьць iншыя падзеi ў жыцьцi, вартыя адзначэньня! А 8 сакавiка — пустое сьвята».

    Вось і французскія (гэтак жа сама як і нямецкія, швэдскія) жанчыны таксама не сьвяткуюць гэтага сьвята. А таму газэта «Le Monde» і не павіншавала іх з днём 8 Сакавіка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці