• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аўтарам «Рэгнума» выстаўлена мякчэйшае абвінавачанне

    Як паведамілі «Нашай Ніве» у Следчым камітэце, затрыманыя па «справе беларусафобаў» аўтары «Рэгнума» больш не знаходзяцца ў статусе падазраваных — ім прад'яўлена абвінавачанне па першай частцы 130 артыкула Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці). 

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/-utcek_0.png

    Першая частка згаданага артыкула прадугледжвае штраф, альбо да шасці месяцаў арышта, альбо абмежаванне ці пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў. 

    Па «справе беларусафобаў» праходзяць выкладчык БДУІР Юрый Паўлавец, школьны вартаўнік Дзмітрый Алімкін, рэдактар часопіса «Новая эканоміка» Сяргей Шыптэнка

    Усе гэтыя людзі пісалі антыбеларускія артыкулы на сайт расійскага інфармацыйнага агенцтва «Рэгнум». 

    У асобных матэрыялах Беларусь называлася «звар’яцелай недадзяржавай», а беларуская мова — прыкметай нізкага паходжання. Моцна крытыкаваліся таксама і беларускія ўлады.

    Затрымлівалі «публіцыстаў» з удзелам байцоў АМАП. 

    Раней таксама выказваліся меркаванні, што беларусафобы будуць прыцягнуты да адказнасці па трэцяй частцы артыкула 130 Крымінальнага кодэкса, што прадугледжвае больш жорсткае пакаранне. Аўтарам «Рэгнума» цяпер не інкрымінуецца злачынства, здзейсненае групай асобаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці