• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гледачы фільма “Ён такі, Павел Левінаў”: Трэба, каб СМІ больш здымалі і пісалі пра праваабаронцаў

    На Віцебшчыне прайшоў цыкл прэзентацый фільма “Ён такі, Павел Левінаў”, прысвечанага вядомаму віцебскаму праваабаронцу і БАЖаўцу. Першым гледачам фільма  была прапанаваная анкета з пытаннямі і пра дакументальную стужку, і пра тое, наколькі поўна дзейнасць беларускіх праваабаронцаў асвятляецца ў беларускіх СМІ.

     Падчас прэзентацыі фільма ў Полацку

    Ідэя наконт апытання гледачоў нарадзілася яшчэ да здымак фільма, распавяла Алена Сцяпанава,  удзельніца здымачнай групы:

    Для мяне гэты фільм адрозніваўся ад таго, што даводзілася рабіць раней, найперш  грамадскай значнасцю тэматыкі.  Разам з Аляксандрам Зянковым мы ўжо фільмы пра неардынарных людзей, нашых сучаснікаў . Гэта “Выбар Барыса Хамайды”, фільм пра найстарэйшага віцебскага апазіцыянера і рэдактара першай незалежнай віцебскай газеты “Выбар”, і фільм “Я лічу, што я шчаслівы” пра  пра журналіста, паэта, барда, настаўніка і перакладчыка Георгія Станкевіча. Фільм пра Паўла Левінава быў іншым у тым плане, што мусіў не толькі паказаць гледачу  цікавую асобу, але і абудзіць інтарэс да дзейнасці праваабаронцаў, да сутнасці працы ў галіне абароны правоў чалавека.  Можа, нават справакаваць дыскусію, ці патрэбныя праваабаронцы і нашай дзяржаве”.

    На думку Алены Сцяпанавай, абудзіць інтарэс у гледачоў, безумоўна, атрымалася: больш за 100 чалавек наведалі прэзентацыі фільма ў Віцебску, Оршы і Полацку, і кожная прэзентацыя завяршалася працяглай гутаркай з самім праваабаронцам. І кожная прэзентацыя была па-свойму адметнай: у Віцебску, прыкладам, гледачы скандавалі напрыканцы фільма “Я такі, як Паша!” – апошнюю фразу, якую паўтаралі героі ў фінале. У Оршы невялікае офіснае памяшканне не змагло змясціць усіх ахвотных, і людзі заходзілі ў пакой па чарзе, каб задаць сваё пытанне, якое нарадзілася падчас прагляду, галоўнаму герою — Паўлу Левінаву. У Полацку сустрэча з праваабаронцам увогуле зацягнулася на некалькі гадзінаў, бо фільм справакаваў дзесяткі пытанняў.

    “Сярод заўвагаў падчас прэзентацый даводзілася чуць, што мала паказана, прыкладам,  судоў з удзелам Паўла Левінава. Або нейкай паслядоўнай дзейнасці ў імя вырашэння нейкай канкрэтнай праблемы. Але гэты фільм — гэта не навучальны дапаможнік “Хто такі праваабаронца і як ён працуе”, і не жыццяпіс самога Паўла Левінава. Гэта фільм — “штуршок”, калі кожны глядач можа падумаць над убачаным і зрабіць для сябе свае ўласныя высновы. Ці ён “такі як Паша” і ён таксама гатовы змагацца з парушэннямі правоў чалавека, або ён  знаходзіцца ў такой жыццёвай сітуацыі, калі дапамога патрэбная яму непасрэдна. Верагодна, гледачам захочацца болей даведацца пра дзейнасць іншых праваабаронцаў, і яны пачнуць шукаць інфармацыю пра іх”, — разважае Алена Сцяпанава.

    Анкетаванне, дарэчы, паказала, што інфармацыі пра праваабаронцаў і іх дзейнасць бракуе ў сучаснай Беларусі. Гэта тычыцца як дзяржаўных СМІ (так лічаць 100 % ад колькасці апытаных), так і незалежных медыя (30,4 % ад колькасці апытаных). Адказваючы на пытанні анкеты, удзельнікі прэзентацый фільма “Ён такі, Павел Левінаў” адзначалі, што ім бракуе артыкулаў пра праваабаронцаў, інтэрвью з праваабаронцамі і тымі, каму яны дапамаглі, перадачаў з удзелам праваабаронцаў, фільмаў пра іх. Карыснымі, на думку гледачоў,  былі б таксама адукацыйныя мерапрыемствы ў галіне правоў чалавека. 

    Амаль 80 % апытаных лічаць, што колькасць праваабаронцаў у Беларусі павінна расці. Гэтаксама лічыць і Павел Левінаў, які гаворыць напрыканцы фільма: “Праваабаронцаў павінна быць болей. Як Дзедаў Марозаў у навагоднія святы. Каб кожная сям’я пра іх ведала, каб кожная сям’я ведала, да каго можна звярнуцца  па прававую дапамогу. Каб у краіне як мага хутчэй адбыліся перамены да лепшага з выкананнем правоў чалавека”.  

    На сайце ГА «БАЖ» фільм  “Ён такі, Павел Левінаў” з’явіцца заўтра, 28 снежня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці