• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вэлком» сабраўся запускаць тэлеканал. Будзе беларускамоўны кантэнт

    Мабільны апэратар «Вэлком»​ (гандлёвая марка velcom) сабраўся накіраваць інвэстыцыі на стварэньне ўласнага тэлеканалу — зьбіраюцца як адаптаваць пад беларускі рынак папулярныя замежныя тэлешоў і сэрыялы, так і трансьляваць беларускі кантэнт накшталт футбольных матчаў, а таксама ствараць уласныя перадачы.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/f1b91e69-0d90-4ba1-932f-383dd711afb5_w1023_r1_s.jpg

    Кампанія таксама зьбіраецца пашыраць асартымэнт відэа ў фармаце 4K (звышвысокае разрозьненьне — больш за HD і Full­HD), весьці жывыя трансьляцыі з турніраў у кібэрспорце.

    Як расказаў Свабодзе кіраўнік аддзелу карпаратыўных камунікацыяў «Вэлком»​ Вячаслаў Сьмірноў, пляны адносна тэлеканалу пакуль толькі папярэднія, нейкіх канкрэтных лічбаў ён назваць пакуль ня можа, але дапускае, што частка кантэнту будзе па-беларуску.

    «Сёньня мы расказваем толькі пра наш першы крок [у стварэньні тэлеканалу], што мы ў гэтым напрамку ідзем, што маем пляны ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве, — расказвае Сьмірноў. — Таму казаць пра тое, колькі будзе адсоткаў [кантэнту па-беларуску], цяпер цяжка. Але ж вы ведаеце: vel­com даўно ў гэтай тэме, вялікую ўвагу надае беларускамоўнаму кантэнту, перакладае фільмы на беларускую мову. Так, гэта ў плянах, але канкрэтных лічбаў пакуль няма».

    Пра пляны аб разьвіцьці беларускамоўнага відэакантэнту «Вэлком»​ казаў яшчэ летась — але тады гаворка ішла пра пераклады фільмаў і сэрыялаў для анлайн-плятформы Voka.

    Кампанія актыўна падтрымлівае праект «Беларускія ўікэнды», у межах якога ствараецца беларуская агучка для замежных фільмаў. У праекце перакладалі ня толькі старыя фільмы, але і даволі новыя. Так, прэм’ера нідэрляндзкага фільма «Шторм: Палаючы ліст» у Беларусі прайшла менавіта па-беларуску. Для фільма «Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці» на беларускую пераклалі нават гіт Дэвіда Боўі «Space Odd­i­ty».

    «Вэлком» таксама рабіў праекты, прысьвечаныя беларускай мове, але не зьвязаныя зь відэакантэнтам: літаратурныя Mov­abox і «Чытаем па-беларуску з vel­com», беларускую клявіятуру для iPhone, калі на ім яшчэ не было магчыма пісаць па-беларуску… Кампанія актыўна карысталася беларускай мовай у рэкляме яшчэ да «беларускамоўнага буму».

     

    Беларускай мовы ў тэлевізіі пакуль мала

    Дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі пераважна расейскамўныя. На «Беларусь‑1» хіба ёсьць асобныя перадачы па-беларуску: 10 і 15-хвілінныя «Навіны рэгіёну», асобныя рубрыкі перадачы «Добрай раніцы, Беларусь», штодзённая віктарына «Мая Беларусь» на 2–5 хвілін, асобныя штотыднёвыя, штомесячныя і штоквартальныя перадачы па-беларуску. У «нумарной» сетцы БТ ёсьць таксама тэлеканал «Беларусь‑3», пра які кіраўніцтва БТ казала, што беларускамоўныя перадачы на ім займаюць 32% штодзённага вяшчаньня, а па-беларуску робяцца 75% уласных перадачаў каналу.

    Тым часам беларускамоўнаму тэлеканалу «Белсат», які вяшчае з Польшчы, адмовілі ва ўключэньні ў беларускія тэлевізійныя кабэльныя сеткі: на пэтыцыю аб гэтым намесьнік гендырэктара «Беларусь‑1» Сяргей Шышко адказаў, што «ў сетцы вяшчаньня прысутнічае шырокі пералік беларускамоўных перадачаў і рубрык».

    Стварыць беларускамоўны тэлеканал задумалі самі кабэльныя апэратары — з такой прапановай яны зьвярнуліся да дэпутаткі Алены Анісім, яна перадалапрапанову міністру інфармацыі Аляксандру Карлюкевічу. Анісім кажа, што Карлюкевіч назваў прапановы цікавымі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці