• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тры гады хіміі за відэа ў “ВКонтакте” і знеслаўленне помніка

    Віцебскі абласны суд пакараў абмежаваннем волі 34-гадовага жыхара Віцебска за распальванне расавай варожасці і знеслаўленне помніка на плошчы Перамогі.

    Падставай для абвінавачання паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (наўмысныя дзеянні, скіраваныя на распальванне расавай варожасці) і ч. 2 арт. 346 (знеслаўленне помнікаў) сталі відэаматэрыялы, размешчаныя на асабістай старонцы віцябляніна ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.

    На адным з асабістых фотаздымкаў, які быў зроблены сем гадоў таму, абвінавачаны ўскідвае руку ў нацыстскім вітанні на лесвіцы падземнага перахода да плошчы Перамогі ў Віцебску. Падчас суда ён тлумачыў, што не ўкладаў у гэты жэст ніякай абразы на адрас загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны  і не імкнуўся зняславіць усталяваны ў гонар іх помнік.

    Што да размешчаных у сацсетцы відэаролікаў, то абвінавачаны даводзіў суду: знайшоў іх у сеціве і “нават не паглядзеў”. Поводле яго слоў, увогуле ён быў перакананы, што ўся відэапрадукцыя, якую можна знайсці без абмежаванняў, не можа быць забароненай па прыкмеце экстрэмізму альбо расізму.

    Падчас працэсу абвінавачаны не прызнаў віны і прасіў суд пакінуць яго на волі, бо ён страціць працу. Але суддзя Віцебскага абласнога суда Андрэй Прэйс 28 кастрычніка  вынес прысуд без уліку гэтай просьбы: адзін год абмежавання волі за знеслаўленне помніка абаронцам Айчыны і два з паловай гады за распальванне расавай варожасці. Агулам суд прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу на тры гады і адзін месяц.

    Асуджаны заявіў, што з такім рашэннем не згодны і будзе абскарджваць яго ў Вярхоўным судзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці