• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анатоль ГАТОЎЧЫЦ: “Міліцыянты, што рабілі вобшук, прасілі напісаць пра іх нешта добрае…”

    Журналіст Анатоль Гатоўчыц распавёў пра вобшук, які сёння раніцай зладзілі ў ягоным доме.

    — Вобшук санкцыянаваў намеснік генеральнага пракурора Дзмітрый Гора, — гаворыць Анатоль Іванавіч.А пастанову выпісаў следчы па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па расследаванню злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці Цэнтральнага апарата Следчага камітэту падпалкоўнік юстыцыі Валынец.

    Прыйшлі да мяне ў 7.20 раніцы. Спачатку пазванілі па хатняму тэлефону, потым — у дамафон. Я адразу патэлефанаваў адвакату, але той быў у ад’ездзе.

    Вобшук праводзілі майор мясцовага Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Дзмітрый Сопаў, Юрый Клімянкоў з Цэнтральнага райаддзела міліцыі Гомеля і Міхаіл Дзейкін — таксама, здаецца, з Цэнтральнага райаддзела міліцыі.

    Аднаго з панятых яны прывялі з сабой, а другой стала суседка-пенсіянерка.

    Забралі тры ноўтбукі, планшэт жонкі, шмат маіх блакнотаў і агульных сшыткаў, дзе рабіў запісы, штодзённік.

    Таксама ўзялі з сабой налепкі з выявай “Пагоні”, якія мне падарылі, вялікі бел-чырвона-белы сцяг, а таксама ўкраінскі, якія мы разам з жонкай прывезлі з Майдана — яго нам падаравалі ўкраінскія журналісты. Маленькія сцяжкі з выявай “Пагоні” і бел-чырвона-белага сцяга таксама забралі. А вось сцяжкі ЗША і Еўрасаюза пакінулі. Пыталіся: “Нашто вам бел-чырвона-белы сцяг?“. Я адказаў, што гэта наша гісторыя.

    Шэсць флэшак забралі. І яшчэ кніжку маю “Адысея капітана БНР”.

    Карацей, напакавалі шмат! Я нават ім пакеты свае даваў, бо тыя, што ў іх з сабой былі — тонкія, як для смецця, магло вываліцца з іх усё маё дабро. Кажу, хлопцы, вы ж мяшэчнікі!

    Перавярнулі літаральна ўсё ў доме, залезлі ў бялізну. І нават у падвал хадзілі — была пастанова і там вобшук  правесці!

    Цікава, што з майго падвала тры з лішнім гады скралі ровар унучкі. І тады да нас прыходзілі дзевяць чалавек з сабакам. Ровар, дарэчы, быў чырвонага колеру. І яго так і не знайшлі.

    Вобшук цягнуўся больш за чатыры гадзіны прыкладна. Скончылі ў 12.30.

    Яны нават правялі мой асабісты дагляд, праверылі, што ёсць у кішэнях. Хаця пра гэта ў пастанове не было сказана ні слова, таму я зрабіў адпаведную заўвагу ў пратакол.

    Сказалі, што маё дабро адвязуць у Мінск і там будуць старанна ўсё вывучаць.

    Дарэчы, мяне на мінулым тыдні выклікалі ў якасці сведкі ў Гомельскі раённы аддзел Следчага камітэта па справе Уладзіміра Няпомняшчых.

    Падчас вобшуку міліцыянты выбачаліся, падкрэслівалі,  што яны толькі выканаўцы. Сказалі, што калі будзеце пісаць пра вобшук у сродках масавай інфармацыі, дык напішыце пра нас нешта і добрае: маўляў, нічога не разбурылі, не нашкодзілі і што былі ў бахілах. Хаця бахілы мы ім з жонкай свае далі. Я, між іншым, папытаўся, ці ёсць у іх кавід, дык пакляліся, што няма. У масках, дарэчы, працавалі.

    Яшчэ з цікавага: падчас вобшуку спыталі, ці можна зайсці ў прыбіральню. Я кажу: “Можна. Але ў мяне платная!”. Яны рассмяяліся. Сказалі, каб дасылаў рахунак на Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй і Цэнтральны райаддзел міліцыі.

    Канешне, смешнага мала. Я думаю, цяпер зачышчаюць не толькі палітычных лідараў, але і журналістаў — каб страху навесці паболей на грамадства, каб людзі нават не згадвалі ні пра пратэсты, ні пра суды, ні пра што!

    Вобшук — гэта, зразумела, непрыемна. Яны ж не тлумачаць, што шукаюць. Кажуць, паглядзім запісы, блакноты. Але ў мяне шмат розных дакументаў, дасье за сваё журналісцкае жыццё збіраў па самым розным тэмам. І ўсё гэта прыцягваць за вушы, бачыць нейкіх арганізатараў у журналістах — дах даўно, відаць, паехаў у арганізатараў гэтых усіх ператрусаў…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці