• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародная праваабрончая супольнасць асудзіла пераслед праваабронцаў і журналістаў у Беларусі

    Шэраг праваабарончых арганізацый выступілі з заявамі аб непрымальнасці сітуацыі, якая склалася вакол журналістаў і праваабронцаў з раніцы і на працягу ўсяго дня 16 лютага.

    “Гэтыя ператрусы з’яўляюцца часткай непрыхаванай кампаніі запалохвання”, — сказаў прадстаўнік Human Rights Watch Х’ю Уільямсан. — “Беларускія ўлады пераследуюць праваабаронцаў і незалежных журналістаў, каб паспрабаваць знішчыць тое, што засталося ад грамадзянскай супольнасці Беларусі”.

    Human Rights Watch нагадвае, што атака на журналістаў і праваабаронцаў адбылася напярэдадні 46‑й сесіі Савета па правах чалавека ААН у Жэневе, дзе 22 лютага на парадку дня будуць рэпрэсіі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

    “Савет па правах чалавека мусіць прыняць рэзалюцыю, якая асуджае парушэнні, здзейсненыя пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні, прадугледзець жорсткі кантроль і справаздачнасць у дачыненні да Беларусі, а таксама заклікаць да прыцягнення да адказнасці вінаватых у парушэннях”, — паведамляе Human Rights Watch.

    “Ператрусы ў дамах актывістаў — гэта чарговая трывожная спроба беларускага рэжыму знішчыць іншадумства ў краіне”,заявіў Марк Берэндт з амерыканскай праваабарончай арганізацыі Free­dom House. — “Улады павінны неадкладна спыніць сфабрыкаваныя крымінальнай справы і пакласці канец кампаніі пераследу праваабаронцаў і юрыстаў, якія адыгрываюць жыццёва важную ролю апошняга бастыёна абароны для сотняў людзей, якія пераследуюцца за свае палітычныя погляды. Напады на праваабарончыя арганізацыі, а таксама пастаянны ціск на адвакатаў, пагражаюць гэтай важнай крыніцы абароны і прывядуць да далейшай міжнароднай ізаляцыі Беларусі”.

    Шведская праваабарончая арганізацыя Civ­il Rights Defend­ers заклікала беларускія ўлады неадкладна спыніць гэты абуральны наступ на праваабаронцаў, які накіраваны на запалохванне і, у рэшце рэшт, на іх замоўчванне.

    “Мы таксама заклікаем міжнародную супольнасць выказацца ў падтрымку тых, на каго накіраваная гэта атака, выкарыстаць усе магчымыя каналы, каб асудзіць дзеянні ўладаў і нагадаць ім пра іх міжнародныя абавязальніцтвы”.

    “Праваабаронцы ў Беларусі даўно адыгрываюць важную ролю ў прасоўванні правоў сваіх суграмадзян, нягледзячы на шматлікія праблемы. Таму вельмі трывожна чытаць навіны пра тое, што выглядае як спланаваная акцыя беларускіх уладаў па крымінальным пераследзе і запалохванні ў сувязі з мірнымі пратэстамі, якія адбываюцца ў Беларусі на працягу многіх месяцаў. Я заклікаю ўлады Беларусі паважаць правы праваабаронцаў у адпаведнасці з абавязальніцтвамі АБСЕ”,сказаў дырэктар БДІПЧ Матэа Мекачы.

    Нагадаем, ад самай раніцы 16 лютага ў сябраў Праваабарончага цэнтру «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых актывістаў праходзілі ператрусы ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса. У правабаронцаў і журналістаў канфіскавалі тэхніку, дакументы і іншыя носьбіты інфармацыі. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці