• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пра канкурэнцыю паміж TUT.by і Onliner, дзіўныя іскі да «Камсамолкі» ды сусветы Пятра Марцава: прэзентавалі  даксерыял пра журналістаў

    У Вільні Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з Прэс-клубам правяла закрыты паказ дакументальнага серыяла пра айчынныя незалежныя медыя.

    Прэм’ера дакументальнага серыяла Belarus media sto­ries адначасова праходзіла ў Вільні, Варшаве, Беластоку і Батумі. Арганізатары наладзілі відэамост з удельнікамі прэм’еры ў розных краінах. Гасцямі віленскай імпрэзы сталі аўтары фільма — прадстаўнікі Press Club Belarus Надзея Белахвосцік і Сяргей Альшэўскі.

    У стужку  былі сабраныя аповеды пра тое, як стваралася і развівалася незалежнае тэлебачанне і радыё ў 1990‑я гады, якія сусветы стварыў Пётр Марцаў, праз якія перашкоды дабіраліся да чытача друкаваныя выданні (сярод якіх былі «Наша Ніва», «Брэсцкая газета» і «Камсамольская праўда», якую ў сярэдзіне нулявых даставалі дзіўнымі іскамі на шмат тысяч долараў, ), і як два найбуйнейшыя парталы — TUT.by і Onlin­er —  ўзарвалі інтэрнэт-прастору Беларусі.

    Ад ідэі да фінальных цітраў Belarus media sto­ries прайшло паўгады. Здымкі адбываліся адразу ў двух краінах: герояў запрашалі ў кадр у Вільні і Варшаве.

    — На экране вы пабачыце 20 прадстаўнікоў медыя. Насамрэч, перамовы мы вялі з 30–40 журналістамі, але нехта адмовіўся, хтосьці не змог, а тых, хто знахозіцца ў Беларусі, здымаць у прынцыпе немагчыма па абставінах, вядомых усім. Была задума зрабіць пяты выпуск, але там адмовіліся ўсе патэнцыйныя героі, — распавяла галоўны рэдактар Media IQ Надзея Белахвосцік.

    Яна адзначыла, што стужка, калі б яе здымалі ў мірны час ў Беларусі, была б больш насычана ўнікальнымі фотаздымкамі і відэазапісамі, але — як ёсць. Журналісты, якім давялося тэрмінова рэлацыравацца (а некаторым і збягаць), зразумела, не везлі з сабой у чужыя краіны свае архівы. 

    — Так, трэба было здымаць раней. Але, перафразуючы Васіля Быкава, нерасказаныя гісторыі могуць застацца нерасказанымі ніколі, — падкрэсліваюць аўтары кіно.

    Падчас абмеркавання пасля прагляду даксерыяла гучала шмат прапаноў, каго яшчэ можна было б паклікаць у кадр. 

    — Дадаваць новых герояў і сюжетныя павароты можна бясконца, але ці ёсць на гэта магчымасці, у тым ліку фінансавыя. Ведаеце, было складана ў тым сэнсе, што ты хочаш зрабіць нешта феерычнае, як Viasat His­to­ry, а бюджэт у цябе, як у самвыдата. І ўсё ж, шчыра кажучы, крута ўжо тое, што такі фільм з’явіўся. Звычайна журналісты расказваюць гісторыі, але мы мала ведаем пра тое, што ёсць у іх унутры, што кранае іх падчас працы. На вялікі жаль, так атрымліваецца, што некаторыя журналісты сыходзяць, а многія наогул не паспяваюць зразумець, наколькі важныая была іх праца і самі гэтыя людзі. І мы паспрабавалі ў нашай стужцы зрабіць так, каб кожны чалавек, які апынуўся ў гэтым серыяле, распавёў крышку пра сябе, крышку пра калег і падсумаваў, чаму пра ўсё гэта неабходна ўзгадваць, — адказаў на крытыку адзін з аўтараў праекта Зміцер Герчыкаў.

    Каманда спадзяецца, што ў іх з’явяцца магчымасці працягнуць серыял, бо яшчэ ёсць шмат рэдакцый, пра якія трэба расказваць, і  вялікая колькасць медыйшчыкаў, якіх хацелася б паспець паслухаць.

    — За апошнія два гады беларуская медыясупольнасць перажыла каласальны ўдар: медыя ў Беларусі разгромленыя, калегі ў турмах са сталінскімі радкамі, дзясяткі былі вымушаныя з’ехаць.

    Але беларуская журналістыка выжыла. У многім, дзякуючы запасу трываласці, які набыла ў першыя гады незалежнасці.

    Дзякуючы людзям, якія пачыналі ў прафесіі, іх энергіі, ідэям, свабодзе, — гавораць стваральнікі даксерыялу.

    Серыял з’явіцца на YouTube ужо на наступным тыдні.

    Таемны факс, мёртвы чыноўнік. Журналіст Аляксандр Чарнуха выпусціў працяг рамана «Свінні»

    Синдром эмигранта: как от него избавиться

    Журналістаў тэрмінова запісваюць у “тэрарысты”, каб на іх не распаўсюдзілася амністыя? Заявы чыноўнікаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці