• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Судзяць відэааператара Аляксандра Любенчука. Яму можа пагражаць да 7 гадоў зняволення

    24 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс над Аляксандрам Любенчуком.  

    Палітвязень абвінавачваецца на падставе арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім».

    Працэс вядзе суддзя Алена Ананіч. Яна ж ў закрытым фармаце займалася справай прэс-сакратара кампаніі А1 Мікалая Брэдзелева. Наогул на яе рахунку нямала палітычных выракаў з жорсткімі тэрмінамі.  

    Як піша «Белсат», Любенчука абвінавацілі ў “стварэнні экстрэмісцкага фармаваньня ці ўдзеле ў ім”. 

    Пасля ўнясення больш жорсткіх паправак у крымінальнае заканадаўства санкцыя згаданага артыкула прадугледжвае абмежаванне волі да 5 гадоў альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў.

    Да вынясення прысуду журналіст будзе ўтрымліваецца ў СІЗА №1 Мінска.  

    Аляксандра Любенчука затрымалі 26 траўня 2022 года ў ягонай вёсцы Крывічы на Іўеўшчыне. У межах неназванага “крымінальнага расследавання” ў хаце сілавікі правялі ператрус, а гаспадара даставілі ў Мінскі ізалятар часовага ўтрымання. 8 чэрвеня праваабаронцы прызналі Любенчука палітычным зняволеным разам з іншым калегам, дырэктарам выданьня “Белорусы и рынок” Канстанцінам Залатых.  

    Пасля таго, як улады распачалі татальны наступ на незалежныя СМІ і дзясяткі медыяў, Аляксандр Любянчук паставіў журналістыку на паўзу.

    Пераехаў з Мінска пад Іўе, займаўся краязнаўствам, арганізоўваў рачныя сплавы на чоўнах. Аднак адыход ад спраў у праваахоўнікаў паважнай прычынай не лічыцца.  

    За 10 гадоў журналістцкай працы спадара Аляксандра неаднаразова затрымлівалі і прыцягвалі да суда. Напрыклад, 18 кастрычніка 2020 яго разам з дзясяткам супрацоўнікаў незалежных СМІ зноў схапілі падчас асвятлення пратэснага маршу ў Мінску. Склалі пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП і пасля начнога “адстою” ў ізалятары на Акрэсціна ён атрымаў 15 сутак арышту. Праз перапоўненасць сталічных пенітэнцыярных устаноў адбываў пакаранне ў турме ў Баранавічах.

    Зрэшты, у больш ліберальныя часы можна было абмежавацца штрафам, а то і проста лёгкім сполахам. 

    Гэтым разам сітуацыя непараўнальна больш сур’ёзная. Цяпер улады выразна далі зразумець, што лічаць незалежных журналістаў, без перабольшання, ворагамі сістэмы, а таму рэпрэсіўны канвеер выключна ўзмацняюць.  

    Чытайце яшчэ:

    Журналістку Кацярыну Андрэеву дадалі ў спіс «экстрэмістаў» МУС

    Камісія па журналісцкай этыцы Украіны выходзіць з Альянсу незалежных саветаў друку Еўропы

    Мінінфарм разблакаваў сайт Blizko.by. Цяпер там няма «палітыкі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці