• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былы намеснік дэкана журфака БДУ, які сведчыў па «справе студэнтаў», стаў рэктарам абласнога інстытута

    Прасоўвацца па кар'ернай лесвіцы Фёдар Драбеня пачаў пасля таго, як адзначыўся рэпрэсіямі ў дачыненні да пратэстуючых студэнтаў журфака БДУ і выступіў у якасці сведкі ў судзе па «справе студэнтаў».

    Восенню 2020 года, калі адбываліся падзеі, за якія пазней асудзілі 12 чалавек, Фёдар Драбеня быў намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце журфака БДУ. 

    У 2021‑м Драбеня перайшоў у Акадэмію паслядыпломнай адукацыі і стаў дэканам факультэта прафесійнага развіцця спецыялістаў, а праз год — рэктарам Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

    Калектыву яго прадставілі ў снежні 2022-га. 

    У судзе па «справе студэнтаў» Фёдар Драбеня расказваў, што зрываў заняткаў не было, але было дыскамфортна: маўляў, былі спевы, а потым пачаўся варушняк, калідоры падчас акцый былі забітыя, прайсці — немагчыма.

    Фёдар Драбеня казаў, што акцыі студэнтаў былі для таго, каб «папіярыцца», «пазбіраць лайкі», але «яны не ведалі, у што ўвязваліся».

    Былы намеснік дэкана журфака БДУ кантраляваў працэс збору студэнтаў на акцыі, праводзіў асабістыя прафілактычныя гутаркі з тымі, каго пазнаваў у натоўпе сярод удзельнікаў акцый.

    «Я ўжыў максімум свайго абаяння і харызмы, каб трымаць акцыі ў правільным рэчышчы», — казаў ён.

    На пытанне адваката, ці маглі студэнты ўплываць на сітуацыю ў краіне, Фёдар Драбеня адказваў, што «студэнты не здольныя на такія маштабныя дзеянні».

    На журфаку БДУ намеснік дэкана выносіў дысцыплінарныя спагнанні студэнтам, прымушаў пісаць тлумачальныя і пагражаў адлічэннем.

    Некаторыя студэнты журфака БДУ нават судзіліся з факультэтам за неправамернае вынясенне дысцыплінарных спагнанняў. 

    Чытайце яшчэ: 

    Спецкамісія пад кіраўніцтвам былой міністаркі інфармацыі сотнямі множыць “экстрэмістаў”

    VK заблакаваў старонку «Зеркало» і іншых незалежных СМІ на тэрыторыі Беларусі па патрабаванні Мінінфарма

    «Кожны вызвалены палітвязень — гэта ўжо маленькая перамога, якая набліжае нас да галоўнай мэты». Сваякі палітвязняў выпусцілі зварот да міжнародных лідэраў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці