• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спецслужбы атрымалі неабмежаваны доступ да «віртуальнага жыцця» беларусаў

    Указ аб стварэнні сістэмы ўзаемадзеяння паміж аператарамі і пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг з супрацоўнікамі спецслужб з’явіўся ў кастрычніку 2022 года. А сёлета ў лютым з’явілася пастанова Савета міністраў «Аб парадку функцыянавання інфармацыйнай сістэмы», якая сістэматызавала механізм кантролю за беларускім сегментам інтэрнэта.  Афіцыйна дакумент набыў моц 21 красавіка.

    З дакумента вынікае, што органы, якія ажыццяўляюць «аператыўна-вышуковую дзейнасць», маюць права атрымліваць кругласуткавы доступ да базаў дадзеных карыстальнікаў сайтаў і правайдараў сувязі. Адказнымі за ўкараненне тэхнічных навацый  прызначаныя Камітэт дзяржбяспекі (КДБ) і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (ААЦ).

    Паколькі адна з асноўных функцый «інфармацыйнай сістэмы электроннага ўзаемадзеяння» — улік і адлюстраванне інфармацыі аб пастаўшчыках паслуг электрасувязі і ўладальніках інтэрнэт-рэсурсаў, усе яны аўтаматычна абавязаныя выдаваць суправаджальныя дакументы, якія цікавяць адпаведныя «органы».

    Такім чынам, ААЦ і КДБ атрымаюць ад Беларускай дзяржаўнай інспекцыі электрасувязі любыя звесткі, якія тычацца падрабязнасцяў рэгістрацыі ў інфармацыйнай сістэме ды персанальна ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу.

    У гэтай сувязі прадстаўнікі прававой і лічбавай супольнасці адзначалі, што ініцыятыва «інстытуцыяналізуе сачэнне і выводзіць яго на беспрэцэдэнтны ўзровень». Калі простай мовай, фактычна абавязвае інтэрнэт-сэрвісы забяспечваць сілавікам бесперашкодны доступ да звестак пра кліентаў.  

    Раней Беларускі Хельсінскі камітэт, праваабарончая арганізацыя Human Con­stan­ta і міжнародная няўрадавая арганізацыя Access Now звярнуліся ў Працоўную групу ААН у бізнесе і правах чалавека, засяродзіўшы ўвагу на парушэнні правоў як карыстальнікаў, так і правайдэраў.

    «Паштовыя правайдэры, месенджары, інтэрнэт-крамы, службы таксі і каршэрынгу ды іншыя онлайн-рэсурсы цяпер абавязаныя захоўваць дадзеныя аб карыстальніках і даваць уладам прамы аддалены доступ да іх. Гэта азначае, што праваахоўныя органы і спецслужбы могуць  супастаўляць тэлекамунікацыйныя звесткі з дадзенымі сервісаў. Такія паўнамоцтвы не абмежаваныя ніякімі гарантыямі і не могуць быць аспрэчаныя ў сілу «таемнага» характару і практычнай немагчымасці забяспечыць справядлівы судовы разгляд у Беларусі», — канстатуюць праваабаронцы.

    Акрамя таго, накладанне падобных «абавязальніцтваў» на беларускія кампаніі ІТ-сектара і пастаўшчыкоў онлайн-паслуг азначае, што аператары сувязі і ўладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў будуць мець дачыненне да парушэння правоў сваіх кліентаў. Іншымі словамі, гаворка пра сітуацыю ўцягвання дзяржавай бізнесу ў наўмыснае правапарушэнне, што цалкам супярэчыць стандарту дэклараваных прынцыпаў ААН.

    На пачатку 2023 года, яшчэ да афіцыйнага дзеяння дакумента, кіраўнікі КДБ і ААЦ падпісалі сумесную дамову з пералікам пунктаў «забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў» у інтарэсах спецслужбаў. Так, ліцэнзаваныя пастаўшчыкі на патрабаванне адпаведных органаў мусяць беспярэчна забяспечыць доступ да баз дадзеных і аўтаматызаваных сістэм, якія змяшчаюць звесткі пра абанентаў і карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама пра аказаныя ім паслугі.

    Прапісваецца абавязковасць узаемадзеяння аператараў электрасувязі з «кампетэнтнымі органамі», упаўнаважанымі падраздзяленнямі Аператыўна-аналітычнага цэнтра і Камітэта дзяржбяспекі, доступ гэтых падраздзяленняў да баз дадзеных і аўтаматызаваных сістэм пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі, уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў.

    Чытайце яшчэ:

    Міністэрства інфармацыі падало пазоў на ліквідацыю выдавецтва Змітра Коласа

    «Людзі гатовыя былі нават валанцёрыць — для іх было важна, каб «Трыбуна» з’явілася на беларускай мове». Інтэрв’ю з кіраўніком выдання

    Twitter пачаў выдаляць сінія птушачкі верыфікаваных акаўнтаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці