• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «ДзяржСМІ павінны паведаміць на працягу двух працоўных дзён пасля выхаду матэрыяла». Што яшчэ з’явілася ў адкарэктаванай Лукашэнкам дырэктыве?

    Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 172, які карэктуе дырэктыву № 2 ад 2006 году «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва». Асобныя пункты тычацца і сродкаў масавай інфармацыі — праўда, выключна дзяржаўнай уласнасці, незалежныя медыя ў дакуменце не згадваюцца.

    «Найважнейшымі задачамі беларускай дзяржавы з’яўляюцца абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы, павышэнне якасці жыцця людзей. Паспяховае рашэнне гэтых задач шмат у чым залежыць ад таго, наколькі эфэктыўна дзейнічае сістэма працы з насельніцтвам. Дзяржавай пастаянна прымаюцца меры, накіраваныя на ўдасканаленне механізмаў працы з грамадзянамі, юрыдычнымі асобамі пры рэалізацыі імі сваіх правоў, абароне законных інтарэсаў. І ў гэтым напрамку зроблена нямала», — адзначаецца ў тлумачэнні на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

    Асобна акрэсліваецца «пасярэдніцкая» роля афіцыйнай прапаганды, якую ўсялякім спосабам падцягваюць пад намінальную «чацвёртую ўладу».

    Так, згодна з пунктам указу 1.5, дзяржаўным органам і рэдакцыям сродкаў масавай інфармацыі прадпісваецца «на пастаяннай аснове» асвятляць у сродках масавай інфармацыі меры, якія прымаюцца па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату, удасканаленні працы з насельніцтвам, формы ўцягвання грамадзян у работу рэспубліканскіх і мясцовых органаў. Паколькі акцэнт робіцца на бюджэтныя СМІ, усе іншыя інфарэсурсы ў гэты пералік не трапляюць. 

    Пры гэтым адзначаецца, што на старонкі газет і ў тэлеэфіры мусяць трапляць выключна «станоўчыя прыклады вырашэння пытанняў», якія паступаюць ад грамадзян, ход рашэння выяўленых рэзанансных праблемных пытанняў. Выглядае, што любая крытыка мусіць папярэдне ўзгадняцца ва ўладных кабінетах.   

    Адной з функцый, якую ўскладаюць на падкантрольныя медыя, з’яўляецца «адукацыйная». Гаворыцца, што зарэгістраванае ў адпаведным парадку выданне мусіць праводзіць «інфармацыйна-асветніцкую работу», накіраваную на тлумачэнне насельніцтву канстытуцыйных патрабаванняў па ўзаемнай адказнасці грамадзян перад дзяржавай і наадварот.

    Адрозна ад папярэдняй версіі дырэктывы, абноўлены ўказ абавязвае рознаўзроўневую вертыкаль справаздачыцца перад рэдакцыямі, якія выступілі з матэрыяламі «на злобу дня». 

    У прыватнасці, з пункта 1.6 вынікае, што рэдакцыі дзяржаўных СМІ на працягу двух працоўных дзён павінны паведаміць дзяржорганам аб апублікаваных у друкаваных выданнях, размешчаных у тэле- і радыёпраграмах або сеткавых рэсурсах матэрыялах пра невыкананне  работнікамі такіх структур патрабаванняў заканадаўства пры рабоце з насельніцтвам. 

    Кіраўнікі такіх органаў, у сваю чаргу, мусяць прыняць меры дзеля ліквідацыі дапушчаных парушэнняў і прычын, якія спараджаюць негатыўныя моманты. І, як вынік, пры наяўнасці падставаў — прыцягнуць вінаватых да дысцыплінарнай адказнасці.

    Усё гэта, на думку распрацоўнікаў дакумента, з дапамогай мабілізаваных СМІ абавязкова прывядзе да «татальнай дэбюракратызацыі».  

    «Дзяржаўным органам на ўсіх узроўнях кіравання неабходна надаваць максімальную ўвагу павышэнню выніковасці працы з грамадзянамі, прадстаўнікамі юрыдычных асоб, якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва, у тым ліку эфектыўнай рэалізацыі ініцыятыў па розных пытаннях жыццезабеспячэння. Дэбюракратызацыя павінна насіць усеагульны, татальны характар, пранікаць ва ўсе без выключэння аспекты жыцця грамадства, закранаць дзейнасць усіх дзяржаўных структур», — падсумоўваецца ў тлумачальнай частцы ўказу №172. 

    Чытайце яшчэ:

    «Если одного из нас посадят, то второй берет ребенка и уезжает из страны». Ключевое из доклада правозащитников о психологическом состоянии политэмигрантов

    «Я не веру, што пасля смерці Лукашэнкі прыйдзе іншы дыктатар». Размова з беларускамоўным дэпутатам літоўскага Сейма

    IPI асудзіў прызнанне «Зеркала» «экстрэмісцкім фарміраваннем»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці