• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чаму журналісты «Свабоды» Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык не трапілі ў абменныя спісы — меркаванне Сяргея Навумчыка

    Публіцыст Сяргей Навумчык звяртае ўвагу на лёсы двух журналістаў беларускай службы «Радыё Свабода» у кантэксце «вялікага абмену» вязнямі, які адбыўся на мінулым тыдні паміж Расіей, Беларуссю і Захадам.

    чаму не абмянялі беларускіх журналістаў Ігара Лосіка і Андрэя Кузнечыка

    Андрэй Кузнечык, Ігар Лосік

    Нагадаем, падчас гэтага абмена з расійскіх турамаў вышлі ў тым ліку прадстаўнікі медыяў журналістка «Радио Свобода» Алсу Курмашава і журналіст амерыканскага выдання The Wall Street Jour­nal Эван Гершкавіч. Сяргей Навумчык шукае адказ на пытанне, чаму ў спісы вызваленых не трапілі беларускія журналісты.

    «Думаю, мае рацыю Павал Латушка, кажучы, што нядаўні абмен быў вынікам супрацоўніцтва ЦРУ, СЗВ (Службы знешней выведкі РФ) і ФСБ РФ.

    Але гэта толькі адзін, тэхнічны ўзровень. Спецслужбы (і ЗША, і РФ) выконвалі палітычную замову вышэйшага кіраўніцтва. За выключэннем двух-трох чалавек з абодвух бакоў, пра якіх спецслужбам маглі быць дадзеныя персаніфікаваныя ўказанні (скажам, Пуцін быў зацікаўлены ў вызваленні Красікава, Байдэн – Гершковіча, Курмашавай і, да яго забойства, Навальнага), наколькі я магу ўявіць, па астатніх даваліся агульныя, не персаніфікаваныя ўказанні, і не на ўзроўні Байдэна – найхутчэй, на ўзроўні Салівана, дарадцы ў справах нацбяспекі.

    І ўказанні былі такога кшталту: плюс – пяць-шэсьць расейскіх палітычных фігураў, якія ў турмах, якіх канкрэтна – вырашайце па сітуацыі. І калі б было вымаўлена слова «і беларускіх» – перамоўшчыкі са спецслужбаў гэта мелі б на ўвазе. І прапанавалі б далучыць да расейсекіх палітвязняў некалькіх беларускіх.

    Ва ўсякім разе, журналістаў амерыканскай карпарацыі «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» якая фінансуецца Кангрэсам ЗША, Ігара Лосіка (15 гадоў узмоцненага рэжыму) і Андрэя Кузнечыка (6 гадоў узмоцненага рэжыму), а таксама грамадзяніна ЗША Юрыя Зяньковіча, – уключыць у спіс прапановы Крамлю былі ўсе падставы. І я перакананы, што Лукашэнку давялося б іх (альбо некага з іх) вызваляць – як давялося яму адрапартаваць Пуціну «Будет исполнено, товарищ начальник!» і вызваляць нямецкага грамадзяніна.

    Не ведаю нічога пра Зяньковіча, але што датычыцца Лосіка і Кузнечыка, нават з адкрытых крыніцаў вядома, што і кіраўніцтва карпарацыі «Радыё Свабода» рэгулярна нагадвае пра іх лёс, і дзяржсакратар Блінкен пра іх казаў, і Святлана Ціханоўская звяртала ўвагу Рады бяспекі ААН.

    Але, нягледзячы на гэта, у высокага чыноўніка (ці чыноўнікаў) Белага дому ў момант, калі аддавалася распараджэнне, слова «Беларусь» у мазгах не ўзнікла. Як не ўзнікла ў Шольца думка пра Калеснікаву (хай і не грамадзянку ФРГ, але, як я разумею, сталую жыхарку Нямеччыны, якая там плаціла падаткі – пры тым што яе вызваленне Шольцу было выгадна для апраўдання перад нямецкім грамадствам выдачы ФСБшнага забойцы)

    І гэта сведчыць пра тое, што Беларусь не тое што не знаходзіцца ў прыярытэце рэальнай міжнароднай палітыкі, але і на першай перыфэрыйнай лініі ўвагі. Ва ўсякім разе, пакуль што.

    Без асэнсавання гэтай ісціны, паўтараю, рухацца далей немагчыма».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці