• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Беларуская Вільня збяднела без Тацяны Сапач»: рыхтуецца імпрэза да гадавіны нараджэння журналісткі

    26 жніўня ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці Вільні пройдзе імпрэза да 62‑й гадавіны нараджэння паэткі і стваральцы беларускага тэлебачання ў Літве Тацяны Сапач.

    Імпрэза ў гонар журналісткі Таццяны Сапач

    Тацяна Сапач у Вільні. Архіўнае фота

    Перадачу «Віленскі сшытак», якую Тацяна Сапач рабіла  з 1991 года, прынята лічыць пачаткам беларускага тэлебачання ў Літве. Арганізатары пакажуць сюжэты Тацяны Сапач (яна заўсёды пісала імя з адной літарай «ц») пра вядомых беларускіх эмігрантаў: Алёну Сакалову-Лёкант, Стэфана Казлоўскага, Валерыя Місюка, айца Аляксандра Надсана.

    На імпрэзе можна будзе набыць найбольш поўны зборнік вершаў, інтэрв’ю і ліставання Тацяны Сапач. У зборнік «Гаспадыня восеньскага дому», які выйшаў напяэдадні 60-годдзя Тацяны, Сяргей Дубавец сабраў вершы, эсэ, інтэрв’ю, шмат таго, што ніколі не публікавалася.

    Правядзе імпрэзу мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

    БАЖ папрасіў грамадскую дзяячку Людвіку Кардзіс падзяліцца ўспамінамі пра Тацяну Сапач, з якой яны сябравалі.

    Ад завочнага знаёмства да сяброўства

    — Першы раз я пачула Тацяну на хвалях «Беларускай маладзёжнай» (галоўная беларуская рэдакцыя праграм для моладзі, якую закрылі ў 1994 годзе, напярэдадні першых прэзідэнцкіх выбараў. — БАЖ): у яе была свая рубрыка. Так адбылося нашае завочнае знаёмства. А калі Дубаўцы пераехалі ў Вільню, пазнаёміліся ўжо ў жыцці, і гэтае знаёмства перарасло ў сяброўства.

    З ёй было проста і цікава: мы разам хадзілі на канцэрты, у тэатр, ездзілі на прэм’ерныя тэатральныя спектаклi ці на канцэрты ў Мінск. І дзеці нашыя гадаваліся разам. Звычайнае сяброўскае жыццё, калі ты можаш падзяліцца з чалавекам самымі патаемнымі пачуццямі: і радасцю, і сумнымі перажываннямі.

    Людвіка Кардзіс. Фота Я.Іванюк, radyjo.net

    Тацяна была вельмі цёплым чалавекам. Таму яе смерць стала вельмі цяжкім выпрабаваннем. Магу сказаць, што я і па сёння не да канца перажыла той цёмны перыяд, і дасюль яе сыход успрымаецца вельмі балюча. Яе рэальна не хапае, і не толькі мне, але і родным, блізкім, сябрам. Гэта вялікая страта ўвогуле для беларускай культуры.

    Смерць Тацяны стала адчувальнай  для ўсяго беларускага асяродку Літвы.

    Тацяна вельмі цікавая паэтка, за гэтыя гады ў яе маглі нарадзіцца новыя вершы і новыя ідэі. Гэта страта для перадачы «Віленскі сшытак», якая так і не паднялася да ранейшага ўзроўню, як пры ейным жыцці. Беларуская Вільня збяднела без яе.

    Пра «Віленскі сшытак»

    — Гэтая перадача пачала выходзіць напачатку 90‑х гадоў на Літоўскім дзяржаўным тэлебачанні. Некалькі выпускаў рабіліся сіламі мясцовых беларусаў.

    Пасля Тацяна з Сяргеем Дубаўцом пераехалі ў Вільню, і Тацяна ўзялася рабіць гэтую перадачу, вывела яе на якасны ўзровень. «Віленскі сшытак» распавядаў пра беларускае жыццё ў Вільні і агулам пра Беларусь.

    Менавіта з «Віленскага сшытка» і пачалося беларускае тэлебачанне ў Літве. З моманту прыезду ў Вільню і літаральна да апошніх дзён яна займалася сваёй перадачай. У розныя часы перадача мела розную працягласць: спачатку 15 хвілін, пасля павялічылі эфірны час да 30 хвілін, затым зноў скарацілі.

    Тацяна Сапач. Фота: «Радыё Свабода»

    Тацяна стварала не толькі тэлепартрэты сваіх герояў. Яна вядомая таксама і як настаўнік, бо далучала да каманды «Віленскага сшытка» моладзь, адкрывала таленты і дапамагала знайсці сябе ў журналістыцы. Давала шанец хоць бы паспрабаваць сябе ў журналістыцы.

    «Тацяна ўмела паказаць людзей прыгожымі»

    Хто гэтыя людзі, каго будуць згадваць на імпрэзе?

    Алёна Сакалова-Лёкант — былая выкладчыца беларускай Віленскай гімназіі, выкладчыца беларускай мовы, якая выхавала не адно пакаленне беларусаў і беларусак. Пасля вайны яе асудзілі за тое, што падчас вайны атрымала медаль за працу ў гімназіі, і выслалі ў сталінскія лагеры. Пасля яна вярнулася і закончыла сваё жыццё ў Вільні.

    Валерый Місюк нарадзіўся ў Вільні ў сям’і беларусаў. Ён далучыўся да беларускай грамадскай дзейнасці і трагічна загінуў на радзіме бацькоў, у Беларусі.

    Стэфан Казлоўскі  — ураджэнец Астравеччыны, цiкавiўся этнаграфiяй, маляваў, доўгі час жыў у Расіі.

    Айцец Надсан — беларускі грэка-каталіцкі святар, які нарадзіўся ў польскай Гарадзеі. Удзельнік Саюза беларускай моладзі і курсант мінскай афіцэрскай школы Беларускай краёвай абароны, з 1944 года ён апынуўся ў эміграцыі. З 1946 года жыў у Вялікабрытаніі, дзе і памёр у 2015 годзе. Апостальскі візітатар, гісторык.

    На імпрэзе пакажуць Тацяніны матэрыялы, якія яна здымала пра гэтых людзей. Гэтых людзей сёння з намі намі, як і Тацяны, цікава згадаць пра іх, паглядзець працу Тацяны. Людзі ў ейных перадачах заўсёды былі прыгожымі. Гэта талент Тацяны – выклікаць суразмоўцу на шчырую размову, яна ўмела паказаць людзей цікавымі.

    Хто такая Тацяна Сапач

    Тацяна Дубавец (дзявочае прозвішча Сапач выкароўстоўвалася як псеўданім) нарадзілася 26 жніўня 1962 у вёсцы Маркава Маладзечанскага раёна, загінула 27 снежня 2010 года ў Літве.

    Пасля журфака БДУ яна трапіла па размеркаванні ў Гомель, дзе разам з мужам Сяргеем Дубаўцом стварылі маладзёвую грамадска-палітычную краязнаўчую суполку «Талака».

    Пазней сям’я пераехала ў Вільню.

    Тацяна Сапач з 1991 года рэдагавала і рабіла праграму «Віленскі сшытак» на Літоўскім нацыянальным тэлебачанні, выступала як аўтарка ў «Нашай Ніве». У 2000–2001 гадах супрацоўнічала з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі». Адна з аўтарак перадачаў «Палітычная геаграфія» і «Начная чытанка» на «Радыё Свабода». Была сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

    Аўтарка двух зборнікаў паэзіі: «Восень» (1992) і «Няхай не пакіне нас восень / Do not aban­don us, Autumn» (2008). Песні на яе вершы спяваў гурт «Новае неба».

    Вершы перакладаліся на англійскую, літоўскую, рускую, польскую мовы. У альманаху «Словы і фарбы» паэтка дэбютавала як перакладчыца літоўскай паэзіі.

    Уначы на 28 снежня 2010 году Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач вярталіся ад дачкі, якая нарадзіла ім унучку. За 100 кіламетраў ад Вільні, пад Алітусам, аўтамабіль патрапіў у аўтакатастрофу. Тацяна загінула.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці