• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачынаецца новы працэс над былымі супрацоўніцамі парталу Tut.by, цяпер завочны

    У Мінскім гарадзкім судзе 4 лютага пачынаецца завочны суд над былымі супрацоўніцамі закрытага ўладамі парталу Tut.by Вольгай Лойкай, Аленай Талкачовай, Кацярынай Ткачэнкай.

    У Мінскім гарадзкім судзе 4 лютага пачынаецца завочны суд над Вольгай Лойкай, Аленай Талкачовай, Кацярынай Ткачэнкай.

    Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», завочна судзіць будуць былую рэдактарку аддзела эканомікі і палітыкі Вольгу Лойку, карэспандэнтку Алену Талкачову і юрысконсульта Кацярыну Ткачэнку. Суд над журналісткамі і юрысткай будзе закрытым, як і працэс, які праходзіў у ліпені 2024-га, таксама без прысутнасьці падсудных, якія знаходзяцца за мяжой.

    Вольгу Лойка, Алену Талкачову і Кацярыну Ткачэнку абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

    • ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»);
    • ч. 2 арт. 243 («Ухіленьне ад аплаты сум падаткаў, збораў»);
    • ч. 3 арт. 361 («Ззаклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы»);
    • ч. 3 арт. 130 («Распальваньне расавой, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці).

    Такія артыкулы пасьля 2020 году звычайна выстаўляюць асобам, якіх перасьледуюць з палітычных матываў.

    Гэта новы разгляд справы супраць былых супрацоўніц Tut.by Лойкі, Талкачовай і Ткачэнкі. Першы раз справу паводле тых жа артыкулаў КК пачала разглядаць 15 ліпеня 2024 году судзьдзя Менскага гарадзкога суду Валянціна Зянькевіч. Вынік разгляду застаўся невядомы, але праваабаронцы не выключаюць, што справа была вернутая пракурору. На сайце Вярхоўнага суду Лойка, Ткачэнка і Талкачова ня ўнесеныя ў сьпіс грамадзян, у дачыненьні да якіх адбываецца завочнае вядзеньне.

    Вольга Лойка, якая пражывае за мяжой, адмовілася пракамэнтаваць новы судовы працэс.

    «Нічога пра суд ня ведаю і не спрабую даведацца. Пачытаю на „Вясьне“ аб прысудзе потым», — напісала Свабодзе журналістка Лойка.

    Што да працэсу, які пачынаўся ў ліпені, Вольга Лойка выказвалася катэгарычна:

    «Не магу камэнтаваць трызьненьні і абсурд, якія ня маюць да мяне дачыненьня. Да выплаты падаткаў кампаніяй журналіст ня мае дачыненьня, прыхільніцай санкцый я ніколі не была, адпаведна не зьбіралася да іх заклікаць. Разумею так, што машына рэпрэсій і абсурду проста ня можа спыніцца. Але тым відавочней гэта для навакольных людзей. І нават добра, што там няма тармазоў, — хутчэй усё завершыцца», — камэнтавала абвінавачаньне Вольга Лойка.

    Выстаўленае абвінавачаньне пагражае фігурантам справы зьняволеньнем да 12 гадоў.

    Пасьля 2020 году ўлады заблякавалі сайты незалежных мэдыя і спынілі публікацыю непадкантрольных друкаваных выданьняў, пазбавілі акрэдытацыі журналістаў іншаземных мэдыя і разграмілі офісы самых уплывовых СМІ. Сярод разгромленых СМІ быў і папулярны ў Беларусі партал Tut.by.

    Галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава і гендырэктарка «Тут Бай Медыя» Людміла Чэкіна застаюцца за кратамі пасьля вынясеньня ім выракаў па 12 гадоў пазбаўленьня волі ў палітычна матываванай справе.

    Праваабарончая супольнасьць прызнала Золатаву і Чэкіну палітзьняволенымі.

    Вольгу Лойка затрымалі ў траўні 2021 году, як і юрысконсульта Кацярыну Ткачэнку. Праз 10 месяцаў абедзьве выйшлі на волю пад падпіску пра нявыезд. Алена Талкачова таксама была затрыманая ў траўні 2021 году, выйшла на волю да суду ў ліпені 2022 году, праз 14 месяцаў. Суд у справе Tut.by пачаўся ў студзені 2023 г, на яго Лойка, Талкачова і Ткачэнка не зьявіліся, бо тады ўжо выехалі за мяжу.

    Перасьлед былых супрацоўнікаў Tut.by

    10 красавіка 2023 году паведамлялася, што Менскі гарадзкі суд аштрафаваў на 500 базавых велічыняў (на той момант 18 500 рублёў) кожнага паручальніка Талкачовай і Лойкі, якія пакінулі Беларусь.

    Паручальнікамі Талкачовай былі палітоляг Яўген Прэйгерман і на той момант дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі, Лойкі — старшыня Рэспубліканскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандар Швец.

    Паручальнікаў выклікалі ў суд на падставе арт. 134 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу («Парадак накладаньня грашовага спагнаньня і вяртаньня закладу ў даход дзяржавы»). Рашэньні вынесла згаданая Зянкевіч.

    Менавіта яна пакарала галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву і гендырэктарку «Тут Бай Медыя» Людмілу Чэкіну 12 гадамі пазбаўленьня волі.

    Іншыя абвінавачаныя — рэдактарка палітыка-эканамічнага блёку Лойка, журналістка Талкачова і юрысконсульт Ткачэнка — на працэс не зьявіліся, бо пасьля вызваленьня з‑пад варты пакінулі краіну. Іх абвясьцілі ў вышук.

    Чэкінай, Золатавай, Лойцы і Талкачовай у справе былі інкрымінаваныя арт. 243, 130, 361 КК. Ткачэнку абвінавачвалі паводле артыкулаў 243 і 342 КК.

    У кастрычніку 2022 году Золатаву, Чэкіну, Лойку і Талкачову КДБ унёс у пералік асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».

    Агулам у «справе Tut.by» былі затрыманыя 15 чалавек. Зь цягам часу агульная колькасьць абвінавачаных скарацілася да пяці (Золатава, Чэкіна, Лойка, Талкачова, Ткачэнка), пазьней пад вартай засталіся двое (Золатава і Чэкіна).

    Найбуйнейшы недзяржаўны інтэрнэт-партал Беларусі Tut.by быў разгромлены ўладамі ў траўні 2021 году. Частка каманды, якая засталася на волі, пакінула краіну і ў ліпені таго ж году стварыла праект Zerkalo.io, які прытрымліваецца традыцый Tut.by. У Беларусі і Расеі доступ да сайту заблякаваны. Кантэнт сайту ў Беларусі прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    Трэцяга сьнежня 2020 году Эканамічны суд Менску пазбавіў партал Tut.by статусу СМІ, 14 чэрвеня 2022 году — прызнаў ТАА «Тут Бай Медыя» «экстрэмісцкай арганізацыяй».

    У чэрвені 2023 году Лойка заснавала на эміграцыі аўтарскі мэдыяпраект Plan B, які асьвятляе падзеі ў Беларусі.

    Сотні беларускіх рэпартэраў прайшлі праз арышты, дзясяткі застаюцца ў турмах. Усе незалежныя мэдыя, якія асьвятляюць грамадзка-палітычныя падзеі ў Беларусі, цяпер працуюць выключна з‑за мяжы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці