• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    10 цікавых падкастаў пра беларускую літаратуру і пра тое, што вакол яе

    Партал Budzma.org зрабіў падборку падкастаў пра наш літаратурны працэс, мінулае і сённяшнее.

    падкасты пра беларускую літаратуру

    Фота: Rahul Pan­dit / pexels.com

    Беларускіх падкастаў большае. У гэтай падборцы засяродзіліся на літаратурных. Што праўда, некаторыя сезоны яшчэ не абнаўляліся, але тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай, класікай ды сучаснымі трэндамі, знойдзецца, што паслухаць.

    1. «Белліт»

    падкасты пра беларускую літаратуру

    Гэта першы беларускі падкаст пра літаратуру, які вядзе Наста Карнацкая — філолаг і актыўная папулярызатарка кніжнай культуры Беларусі. Наста разважае пра літаратуру з гасцямі і без.

    Падкаст для ўсіх, хто цікавіцца літаратурай, прычым не толькі беларускай. Можна даведацца не толькі пра навінкі беларускай літаратуры, але і пра мастацкую літаратуру іншых краін — дыяпазон шырокі.

    Паслухаць: Apple Pod­casts YouTube Sound­cloud

    2. «Кніжная шафа»

    Наста Карнацкая робіць яшчэ адзін падкаст — разам са сваёй каляжанкай, таксама Настай: «Мы — дзве Насты, якія працуюць у невялічкай незалежнай кнігарні „Кніжная Шафа“ на Грушаўцы ў Мінску. У гэтым падкасце вас чакаюць разнастайныя кніжныя гісторыі, звязаныя з нашай чытацкай практыкай і наведвальнікамі кнігарні. Будзем расказваць, чым жыве „Кніжная Шафа“, раіць кнігі і адказваць на вашы пытанні».

    Паслухаць: Apple Pod­casts Spo­ti­fy Cast­box

    3. «Каля літаратуры»

    падкасты пра беларускую літаратуру

    Гэта першы з трох падкастаў, якія робіць рэсурс Litra­dio.

    Падкаст вядзе пісьменніца, перакладчыца і рэдактарка Марыя Лапо.

    Госці — людзі, звязаныя з літаратурай, але не наўпрост. Ці звязаныя не толькі з літаратурай. Таму размовы балансуюць на мяжы пісьменніцтва і іншых дысцыплін.

    Паслухаць можна на Spo­ti­fyYouTubeApple Pod­casts.

    4. «Супердудко»

    У другім, «найсуб’ектыўнейшым», падкасце ад Litra­dio літаратар Андрэй Дудко размаўляе з літаратар_камі з Беларусі і з тымі, хто ўжо з’ехаў, папярэдне прачытаўшы іх тэксты.

    Паслухаць можна на Spo­ti­fyYouTubeApple Pod­casts.

    5. «Адкуль бяруцца кнігі»

    10 цікавых падкастаў пра беларускую літаратуру

    Трэці цыкл ад Litra­dio складаецца з асабістых гісторый беларускіх аўтараў і аўтарак, іх творчых правілаў і практычных пісьменніцкіх парадаў.

    Героі падкаста распавядаюць, якія траўмы, успаміны дзяцінства, месцы, гісторыі кахання, няўдачы ды выпадковасці паўплывалі на іх творчасць. Таксама разважаюць пра механіку пісьма: натхненне і пісьменніцкія страхі, важнасць дысцыпліны і штодзённых рытуалаў, крыніцы сюжэтаў, першыя спробы, чарнавікі і канцоўкі. І, вядома ж, пра тое, што прыўносіць у іх жыццё пакутлівы і прыцягальны працэс пісьма.

    У падкасце можна паслухаць пра калючыя мары Уладзя Лянкевіча, «балотны» свет Евы Вежнавец і пажыццёвы аўтафікшн Анкі Упалы.

    Паслухаць можна на Spo­ti­fyYouTubeApple Pod­casts.

    6. «Спіс на лета»

    Літаратурны падкаст праекта wir. by, у якім кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра класічныя школьныя творы беларускай літаратуры.

    Ці трэба перачытваць класіку ў дарослым узросце? І як гэта рабіць? Наколькі адрозніваецца ўспрыняцце твораў у залежнасці ад узросту? Менавіта на гэтыя пытанні спрабуюць адказаць аўтаркі падкасту.

    У першым выпуску вядоўцы абмеркавалі праграмныя п’есы Янкі Купалы і паразважалі, як трэба пісаць вусцішныя камедыі і смяяцца падчас катастроф. У наступных выпусках падкаста гаворка пойдзе пра Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа і іншых класікаў беларускай літаратуры.

    Паслухаць можна на Spo­ti­fyYouTubeYan­dex MusicApple Pod­casts.

    7. Літаратурныя падкасты ад Беларускага калегіюма

    Добрая падборка «110 гадоў — 110 кніг», гутаркі з перакладчыкамі, рэдактарамі, аўтарамі. Пакуль не абнаўляецца, але архіў вялікі і цікавы.

    8. «Белліт пад піва»

    У гэтым падкасце Наста Хлеб, Соф’я і Тоня абмяркоўваюць нетыповыя творы беларускай літаратуры, жартуюць і п’юць піва. Што праўда, даўно не было новых выпускаў, пакуль жа можна паслухаць падборку папярэдніх у гэтым даволі цікавым фармаце.

    Сюжэты твораў вядучыя абмяркоўваюць досыць падрабязна, могуць быць спойлеры. Абмеркаванні жывыя і нязмушаныя, бы слухачы таксама знаходзяцца ў гэтай кампаніі. Акром піва, падкаст вылучаецца тым, што ў ім можна пачуць і лаянку, і словы-паразіты, і абмеркаванні «дарослых» тэм.

    Паслухаць можна па спасылцы.

    9. «Малус»

    Падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак ды чытанняў, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя.

    Творы для праекта напісаныя пісьменнікам Кірылам Стаселькам і расказваюць аб падзеях у Беларусі.

    Працягласць выпускаў: ад 5 да 35 хвілін.

    Паслухаць можна па спасылцы.

    10. «Лісты да мамы»

    Гэта новы падкаст ад Budz­ma. org. Хутчэй, гэта літаратурны твор у некалькіх серыях, агучаны самой аўтаркай, пісьменніцай Ганнай Комар, якая цяпер жыве ў Лондане. Адтуль яна піша лісты да сваёй матулі, распавядаючы ёй пра побыт у брытанскай сталіцы і прыгадваючы моманты з мінулага жыцця — часам цёплыя і ўтульныя, часам балючыя і шчымлівыя.

    Сем выпускаў падкаста Ганны Комар «Лісты да мамы» ўжо даступныя да праслухоўвання. Неўзабаве — працяг эпісталярнага цыклу.

    Выпускі можна паслухаць на платформах:

    Apple Pod­castsSpo­ti­fyYouTubeЯндекс МузыкаTelegramMaveCast­boxPod­cast AddictPock­et CastsCas­troYouTube.

    «Супербеларусы» Валярыны Куставай: асабістыя успаміны паэткі пра знакамітых суайчыннікаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці