• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: YouTube-канал «Лампа», сайт і Telegram-канал Planeta.press, акаўнты сатырычнага праекта «ЧинЧинЧенэл»

    25 ліпеня  Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: акаўнты сатырычнага праекта «ЧинЧинЧенэл»

    Скрыншот Youtube-канала «ЧинЧинЧенэл»

    Рашэннем суда Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ад 24 ліпеня 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны навінавы сайт planeta.press і Telegram-канал «planeta.press» (ідэнтыфікатар t.me/planetapress). Гэты Telegram-канал мае 44 з паловай тысяч падпісчыкаў. Абодва інтэрнэт-рэсурсы асвятляюць навіны геапалітыкі.

    Гэтаксама 24 ліпеня 2025 года суд Гомельскага раёна Гомельскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкім» YouTube-канал «Лампа» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@lampa_by). Рэсурс мае 16,8 тысяч падпісчыкаў, на ім публікуюцца відэагутаркі беларускага журналіста, блогера Іллі Маліноўскага пра падзеі ў Беларусі.

    Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 24 ліпеня 2024 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесеныя старонкі сатырычнага праекта «ЧинЧинЧенэл» у сацыяльных сетках і месенджарах:

    • акаўнт «chinch­in­chan­nelof­fi­cial» у Insta­gram (ідэнтыфікатар intagram.com/chinchinchannelofficial?igsh=ODlxdDRpdWFjbHRz);
    • акаўнт «ЧинЧинЧенэл» у Face­book (ідэнтыфікатар facebook/com/ChinchinChenl);
    • акаўнт «БелГосТикТокКанал» у Тik­Tok (ідэнтыфікатар tiktok.com/@chinchinchannelofficial?_t=ZM-8watsOavhGq _r=1);
    • YouTube-канал «ЧинЧинЧенэл» (ідэнтыфікатар  youtube.com/@chinchinchannelofficial?fbclid=PAQ0xDSwKdNYRleHRuA2FlbQIxMAABpwY8v7PTk-yWfE8jdbX3eqxyFBJRWpgXOqC5rvuHJGvnRKkZrh-ogz7GhyvQ_aem_zxH5Fq9lcBH3M0blAFun1g).
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці