• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    30 мільёнаў еўра для беларускіх праграмаў: Еўрасаюз падтрымае незалежныя медыя, рэпрэсаваных і грамадзянскую супольнасць

    8 снежня Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Бруселі з камісаркай Еўрапейскага Саюза па пытаннях пашырэння Мартай Кос. Камісарка паведаміла спадарыні Ціханоўскай пра пакет дапамогі ў 30 мільёнаў еўра, які будзе накіраваны на беларускія праграмы ў 2026 годзе. 

    Святлана Ціханоўская ў Брусэлі

    Святлана Ціханоўская ў Брусэлі. Фота: Telegram-канал Святланы Ціханоўскай

    Беларуская лідарка падзякавала Марце Кос і Еўрапейскаму Саюзу за паслядоўную, прынцыповую пазіцыю і падтрымку рэпрэсаваных і незалежных журналістаў.

    Нагадаем: дэмакратычныя сілы не ўдзельнічаюць у размеркаванні гэтай дапамогі. Гэта робіцца праз еўрапейскія праграмы падтрымкі і конкурсы для беларускіх і замежных НДА, якія працуюць па Беларусі. Дапамога будзе накіраваная перадусім на падтрымку рэпрэсаваных, незалежнай журналістыкі і грамадзянскай супольнасці.

    Звычайна замежная дапамога, якая выдзяляецца на Беларусь, пакрывае наступныя напрамкі:

    • падтрымка незалежных медыя і журналістаў (у тым ліку расследаванні, стварэнне кантэнту, ініцыятывы блогераў);
    • праца аналітычных цэнтраў, экспертныя даследаванні;
    • праваабарончая дзейнасць і маніторынг рэпрэсіяў (дакументаванне злачынстваў, ініцыятывы па прыцягненні да адказнасці);
    • дапамога рэпрэсаваным і іх сем’ям (юрыдычная падтрымка, рэлакацыя, рэабілітацыя);
    • ініцыятывы грамадзянскай супольнасці як унутры краіны, так і за мяжой;
    • адукацыйныя праграмы (стыпендыі, даследаванні, абмены, трэнінгі, праграмы для моладзі, праграмы лідарства);
    • культурніцкія праекты;
    • лічбавая бяспека;
    • падтрымка беларускай дыяспары і малога бізнесу беларусаў у выгнанні;
    • падтрымка дэмакратычных інстытутаў і інш.

    Як размяркоўваецца замежная дапамога? Адказ у гэтым відэа.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці