5 заліпальных Instagram-акаўнтаў пра Беларусь
CityDog.io сабраў 5 інстаграм-старонак пра Беларусь: настальгічных, забаўных, незвычайных і проста эстэтычна прыемных.
Назад у Беларусь
Душэўны інстаграм-акаўнт пра дзевяностыя і нулявыя ў Беларусі. У апісанні можна прачытаць: «Асцярожна: можа выклікаць настальгію па краіне, якой, магчыма, і не існавала ніколі ўвогуле». Але мы дакладна ведаем: існавала! Фота айчынных знакамітасцей, відэа старых тэлеперадач, дакументацыя патопаў на Нямізе і шыкоўнага асартыменту беларускіх кіёскаў. А свежых падборак крынжовай рэкламы мы чакаем як новы эпізод любімага серыяла!
View this post on Instagram
Biełaruś skroz čas (Беларусь скрозь час)
Вельмі цэнім такія інстаграмы: стваральнік параўноўвае старыя фота з сучаснымі з аднаго ракурса, калі гэта магчыма. Атрымліваецца сапраўднае чараўніцтва, асабліва калі ўявіць, колькі сіл гэта вымагае. Да таго ж аўтар дадае інфармацыю пра кожны аб’ект, але можна і проста з асалодай гартаць фотаздымкі.
View this post on Instagram
Belarusian Soviet Monumental Art
У акаўнце сабраны сапраўдныя творы беларускага манументальнага мастацтва. Вітражы, мазаікі, скульптурныя ансамблі і іншая прыгажосць, закліканая зрабіць наша жыццё крыху больш урачыстым. Калі хочаце больш манументальных шэдэўраў, можна зазірнуць у Facebook-акаўнт праекта, які абнаўляецца часцей.
View this post on Instagram
Беларускія акенцы
Невялічкая арыгінальная старонка, на якой збіраюцца фота вокнаў (а часам і дзвярэй) з розных куткоў нашай краіны. Выглядае гэта надзвычай утульна і прывабна. Аўтары заклікаюць вас дасылаць свае фоткі акенцаў, пазначыўшы месца і аўтарства.
View this post on Instagram
Агідная Жаба
Фанавы акаўнт, які абяззбройвае за літаральна з першых секунд. У гэтым інстаграме можна пабачыць розных жабак – жывёл, цацачныя фігуркі і ўпрыгажэнні, – а таксама беларускія хаткі і іншыя будынкі, з фокусам на фрагменты аздаблення і ліштву. Мяркуем, што такія інстаграмы, жывыя і абаяльныя, сёння на вагу золата.
View this post on Instagram
Читайте еще:
Такого вы еще точно не видели: отправляемся в путешествие по Беларуси и заглядываем в самые неочевидные места. Рассказываем, как туда попасть
«Я просто хочу однажды сесть на лошадь и знать, что впереди нет дедлайнов». Что такое тренд FIRE и реально ли уйти на пенсию в 35–40 лет?
Что и как почистить в Instagram: инструкция от КиберПартизан
