• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    50 тысяч чытачоў — аўдыторыя спартыўных медыя. Журналістам расказалі, як раскачаць аўдыторыю артыкуламі пра спорт

    25 студзеня ў Мінску адбыўся трэнінг па спартыўнай журналістыцы. Мерапрыемства арганізавала Маладзечанская філія БАЖ сумесна з прэс-службай ХК «Дынама-Мінск».

    Спікерамі выступілі намеснік галоўнага рэдактара pressball.by Юры Доўнар, журналіст onliner.by Мікіта Мелказёраў, начальнік аддзела ўпраўлення маркетынгу і сувязяў з грамадскасцю «Дынама-Мінск» Раман Стронгін.

    Знайсці сваю аўдыторыю

    Юры Доўнар распавёў, як спартыўнае медыя працуе з аўдыторыяй і якімі тэкстамі цікавяцца найбольш у Беларусі.

    Доўнар акрэсліў, што ў нашай краіне каля 50 тысяч чалавек, якія зацікаўленыя  атрымліваць спартыўныя навіны штодзённа. Гэтыя 50 тысяч і складаюць ядро аўдыторыі спартыўных медыя. Для таго, каб зацікавіць яшчэ большае кола, журналісты пішуць каляспартыўныя тэксты.

    Юры Доўнар

    Адным з самых праглядаемых тэкстаў на партале pressball.by за 2019 год стаў матэрыял пад назвай «Фігурнае катанне і секс непадзельныя. Увядзіце ўжо ўзроставы цэнз!».

    Намеснік рэдактара адзначыў, што чытачы праглядаюць матэрыялы перад спартыўнай падзеяй. Напрыклад, анонсы гульняў. А вось справаздачы пасля матчаў выклікаюць меншую цікаўнасць.

    Таму асноўныя журналісцкія сілы партала працуюць над анонсамі падзей, матэрыяламі з захапляльнымі фактамі перад гульнямі. Пасляматчавыя справаздачы падаюцца не ў выглядзе тэксту, а як мультымедыя — відэа з нарэзкамі галоў, фотаздымкі і статыстыка з вынікамі.

     

    Што галоўнае ў спартыўным інтэрв’ю

    Мікіта Мелказёраў

    Мікіта Мелказёраў працаваў з інтэрв’ю, таму асноўная тэма выступлення — як зрабіць добрае інтэрв’ю і якіх памылак трэба пазбягаць.

    Падрыхтоўка. Прачытайце як мага больш матэрыялаў і навін пра спартсмена, з якім збіраецеся размаўляць.

    Спытацца пра героя ў калег. Хтосьці з калег можа ведаць важную інфармацыю пра спартсменаў, пра якую нідзе не пісалі, таму варта запытацца і ў іх.

    Праверыць дыктафоны запіс. А яшчэ лепш, калі запіс ідзе не толькі на адной прыладзе. Не заўсёды атрымаецца напісаць тэкст па памяці.

    Спартсмену павінна быць камфортна. Лепш прапанаваць герою выбраць месца, дзе пройдзе інтэрв’ю. У большасці выпадкаў спартсмен будзе адчуваць сябе камфортна ў тым месцы, якое добра ведае.

    Пазбягаць тэлефонных інтэрв’ю. Гэта ў тым выпадку, калі інтэрв’ю, па вашым меркаванні, будзе грунтоўным, а не проста каментар па якой-небудзь падзеі.

    Ці трэба даваць на вычытку? Толькі тады, калі аб гэтым дамовіліся загадзя.

     Раман Стронгін

    Таксама выступіў начальнік аддзела ўпраўлення маркетынгу і сувязяў з грамадскасцю «Дынама-Мінск» Раман Стронгін. Стронгін распавёў як працуе прэс-служба хакейнага клуба са сродкамі масавай інфармацыі. Галоўнае — быць адкрытымі. Незалежна ад вынікаў выступлення каманды прэс-служба на сувязі з усімі выданнямі, нават з тымі, хто крытыкуе каманду і клуб.

    Таксама ўдзельнікі трэнінгу наведалі матч паміж «Дынама-Мінск» і «Северсталлю».

    Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае падзяку прэс-службе ХК «Дынама-Мінск» і персанальна Антону Рогачу за дапамогу ў арганізацыі трэнінга.

    Фота Юліі Катаржынскай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці