60-годдзе святкуе журналістка і пісьменніца Ганна Кандрацюк-Свярубская
Ганна Кандрацюк жыве ў Беластоку, працуе ў тыднёвіку «Ніва». Тут яна апублікавала сотні літаратурных рэпартажаў з Падляшша, Беларусі, Украіны, Латвіі, Літвы, Малдовы, Славакіі, Канады, Вялікабрытанні, Грузіі, Італіі.

Ганна Кандрацюк-Свярубская. Фота: «Радыё Рацыя»
Спадарыня Ганна нарадзілася ў вёсцы Катлоўка Гайнаўскага павета. Вучылася ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы. У 1991 скончыла Варшаўскі ўніверсітэт. Тэма магістарскай дысертацыі: «Этыка і эстэтыка ў паэзіі Наталлі Арсенневай».
Таксама, у прыватнасці, яна – аўтар кніжкі пра забытага музыканта з Сакольшчыны Яна Тарасевіча. У 2007 годзе выйшаў яе зборнік апавяданняў «Царская трызна».
У 2023 годзе пісьменніца перамагла ў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Яна таксама лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча.
Піша на беларускай і польскай мовах.
