• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абвешчаны поўны спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2025 год

    У дзень нараджэння Францішка Багушэвіча, 21 сакавіка, Беларускі ПЭН апублікаваў поўны спіс твораў, дапушчаных журы прэміі ягонага імя да ўдзелу ў конкурсе за 2025 год.

    Сёлета на прэмію паступілі дзясяткі заявак – ад кніг і даследаванняў да падкастаў, відэа і мультымедыйных праектаў. Прэмія аб’ядноўвае розныя фарматы, мэтай якіх з’яўляецца асэнсаванне беларускай гісторыі, культуры і калектыўнай памяці.

    У поўны спіс увайшлі 24 творы, якія адпавядаюць крытэрыям конкурсу і былі прынятыя да разгляду журы.

    Кнігі:

    1. «Апошнія сведкі Гродна» – Руслан Кулевіч (самвыд, Польшча, 2025);
    2. «Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду» – Сяргей Кавалёў (Выдавецтва Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай, Люблін, 2025);
    3. «Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік» – Уладзімір Хільмановіч (Kniżny Vyraj, Беласток, 2025);
    4. «І даўней так пелі: Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» – Вольга Барышнікава (Skary­na Press, Лондан, 2025);
    5. «Кола дня» – Аляксандра Турава  (2025, зашыфраваны ўдзел);
    6. «Кровазварот» – Юлія Цімафеева (Янушкевіч, Варшава, 2025);
    7. «На “Старт” і ў “Тэмпе”: Ножны шпурляк на Аршаншчыне» – Арцём Сізінцаў (Skary­na Press, Лондан, 2025);
    8. «Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын», т. 1 і 2 – Таццяна Гайдук (BYPROSVET/Magenta, Варшава, 2025);
    9. «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» – Ганна Кандрацюк (выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, Беласток, 2025);
    10. «Туман, які ахутвае цябе» – Паўліна Кот (аповесць з кнігі «Паспець да цемры: Містычныя гісторыі з Беларусі». Пфляўмбаўм, Вільня, 2025); 
    11. «Халодныя землі» – Аляксандр Карнаўх (Guten­berg Pub­lish­er, Кракаў, 2025);
    12. «Цені падмуркаў» – Mile­stone (2025, зашыфраваны ўдзел);
    13. «Цесля жыцця» – Сяргей Дубаўцэвіч (2025, зашыфраваны ўдзел);

    Артыкулы, падкасты, відэаблогі і іншае:

    1. «Беларусь як “культурное падабенства каланіяльнай Афрыкі”, ці Антыкаланіяльнае паўстанне камуніста Аляксея Каўкі» – Таццяна Астроўская (артыкул у часопісе «Topos», Вільня, 2025);
    2. Падкаст «Гісторыя на Свабодзе» – аўтар і вядоўца Сяргей Абламейка (2025); 
    3. Візуальная паэзія «Дудка беларуская і смык беларускі» – аўтар Антось Сівых (2025); 
    4. Падкаст «Кінатэатр Беларусь», #7: Вольга Раманава і Іншая гісторыя беларускага савецкага кіно – аўтары і вядоўцы Тарас Тарналіцкі, Юлія Аляксеева (2025); 
    5. Падкаст «Літаратурныя зацемкі» – аўтар і вядоўца Сяргей Дубавец (2025); 
    6. Падкаст «Папрацуем», выпуск 1: Псіхалагічная сесія з Барбарай Радзівіл – аўтарка Яліна Яноўская (зашыфраваны ўдзел); 
    7. Тэлевізійны праект «Сармацкі вус» – аўтар і вядоўца Цімафей Акудовіч; 
    8. Відэапраект «Смаленне вепрука» – грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Алесь Кіркевіч (2025); 
    9. Відэапраект «Трызуб і Пагоня» – грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Алесь Кіркевіч (2025); 
    10. Відэаблог пра беларускую кухню «Pr0Food» – аўтар і вядоўца Сяргей Мазан (2025); 
    11. Падкаст «Tuta­ka» – фундацыя «TUTAKA» (2025).

    Наступным этапам стане абвяшчэнне доўгага спісу прэміі. 

    Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснавана ў 1996 годзе і штогод адзначае найлепшыя творы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі, якія ўмацоўваюць беларускія традыцыі і аднаўляюць сувязь з мінулым. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.