• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ просіць улады Латвіі захаваць беларускамоўную версію грамадскага партала LSM+

    Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала кіраўніцтву LSM, а таксама старшыням Камісіі па правах чалавека і грамадскіх справах Сейма Латвіі і  Рады грамадскіх электронных СМІ зварот з просьбай паспрыяць захаванню беларускамоўнай версіі LSM.

    Лагатып LSM+

    Лагатып LSM+

    Як мы пісалі раней, з 2023 года ў Латвіі паспяхова працуе беларускамоўная версія партала Латвійскіх публічных медыя (Latvi­jas Sabiedriskais medi­js, LSM). Але зусім нядаўна праўленне LSM агучыла стратэгічныя прыярытэты на 2026 – 2029 гады. Паводле дакумента, з наступнага года кантэнт на замежных мовах будзе рыхтавацца на англійскай, рускай, украінскай мовах.

    БАЖ перакананы, што праца LSM на беларускай мове мае важнае значэнне для многіх беларусаў, якія пражываюць у Латвіі — гэта больш за 50 тысяч чалавек. Праца LSM на беларускай мове мае важнасць і ўплыў з наступных прычын:

    Процідзеянне прапагандзе: Рэгулярнае і дакладнае асвятленне падзей у Беларусі, дубляванае на асноўныя мовы партала, забяспечвае  эфектыўнае супрацьдзеянне прапагандзе, што асабліва актуальна ва ўмовах, калі рэжым Лукашэнкі актыўна выкарыстоўвае турызм для вярбоўкі грамадзян Латвіі і абвастрае міграцыйны крызіс на мяжы.

    Разбурэнне стэрэатыпаў: Публікацыя беларускіх тэкстаў з паралельным перакладам спрыяе паслабленню ўкаранёных крамлёўскіх стэрэатыпаў пра тое, што «беларусы — гэта тыя ж рускія», выконваючы ролю супрацьяддзя ад прапаганды.

    Платформа для дыялогу: Беларуская рэдакцыя прадставіла пастаянную пляцоўку для асвятлення дэмакратычнага грамадскага жыцця, аб’ядноўваючы беларусаў Латвіі і спрыяючы абмеркаванню пытанняў адаптацыі і інтэграцыі.

    Рэгіянальны ўплыў: Рэдакцыя актыўна распаўсюджвае дакладную інфармацыю ў Балтыйскім рэгіёне і Польшчы. Нягледзячы на блакіроўкі з боку беларускага рэгулятара, якія пацвярджаюць яе значнасць і пагрозу для аўтарытарнага рэжыму, матэрыялы рэдакцыі рэгулярна чытаюцца ў памежных рэгіёнах Беларусі.

    З моманту свайго стварэння ў ліпені 2023 года Беларуская секцыя LSM, сфарміраваная з беларускіх журналістаў, якія пакінулі краіну па палітычных матывах, стала ў Латвіі ключавым рэсурсам для беларускай дыяспары, прыхільнай да дэмакратычных каштоўнасцяў.

     Уліваючы ўсё пералічанае вышэй, Беларуская асацыяцыя журналістаў просіць паспрыяць захаванню беларускай секцыі партала LSM.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.