• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету

    Freedom House апублікавала штогадовую справаздачу наконт свабоды ў краінах свету. Беларусь аднесена ў групу несвабодных краін.  «Беларусь — аўтарытарная дзяржава, у якім выбары адкрыта фальсіфікуюцца, а грамадзянскія свабоды жорстка абмяжоўваюцца», — адзначаюць аўтары дакладу.

    Рэспубліка Беларусь атрымал 0 балаў з 12 у катэгорыі «Выбарчы працэс», 1 бал з 16 у катэгорыі «Палітычны плюралізм і ўдзел у палітычным жыцці», 1 бал з 12 у катэгорыі «Функцыянаванне ўрада», 2 балы з 16 у катэгорыі «Свабода слова і перакананняў», 1 бал з 12 у катэгорыі «Асацыяцыйныя і арганізацыйныя правы», 1 бал з 16 у катэгорыі «Вяршэнства закона» і 5 балаў з 16 у катэгорыі «Асабістая аўтаномія і правы чалавека».

    «Большасць незалежных журналістаў працуюць, разумеючы, што яны знаходзяцца пад сачэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі (КДБ). Журналістаў штрафуюць, затрымліваюць, яны зведваюць крымінальны пераслед. Улады выкарыстоўваюць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для згортвання дзейнасці СМІ. У 2020 годзе сілавікі збівалі, арыштоўвалі, штрафавалі, а ў некаторых выпадках стралялі ў беларускіх і замежных журналістаў, вядоа пра сотні такіх дакументальна зафіксаваных выпадкаў», — гаворыцца ў справаздачы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.