• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Больш за 175 журналістаў сталі ахвярамі злачынстваў РФ ва Украіне

    У 2025 годзе расійскае войска працягвала пераслед украінскіх і замежных журналістаў, якія асвятляюць вайну. З 24 лютага 2022 года арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» задакументавала больш за 175 выпадкаў, калі журналісты сталі ахвярамі злоўжыванняў пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

    Больш за 175 журналістаў сталі ахвярамі злачынстваў РФ ва Украіне

    Выява: rsf.org

    За чатыры гады паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, 16 журналістаў былі забітыя расійскімі ўзброенымі сіламі. Толькі ў 2025 годзе  ў выніку мэтанакіраваных удараў FPV-дронамі (невялікіх БПЛА, начыненых выбухоўкай і абсталяваных камерамі, якія перадаюць у рэальным часе малюнак
    аператару) загінулі тры журналісты.

    Летась гэтыя дроны сталі асноўнай крыніцай небяспекі для многіх рэпарцёраў. Расійскія войскі абстрэльваюць журналістаў як паблізу зоны вядзення баёў, так і ў населеных пунктах, якія знаходзяцца на аддаленні ад фронту. Часам — непасрэдна ў гасцініцах, дзе спыняліся медыйшчыкі. Па звестках RSF, не менш за 53 украінскіх і замежных прадстаўнікоў СМІ атрымалі раненні падчас працы над рэпартажамі.

    Рэгіянальная менеджэрка па Украіне ў RSF Палін Мафрэ нагадала, што неабходна  забяспечыць абарону журналістаў падчас ваенных дзеянняў, каб яны маглі працягваць сваю інфармацыйную працу.

    Больш за 175 журналістаў сталі ахвярамі злачынстваў РФ ва Украіне

    Табліца: rsf.org

    «Замежныя і ўкраінскія журналісты, якія нястомна асвятляюць падзеі ва Украіне з 2022 года, нягледзячы на ​​вельмі няпростае становішча ў плане бяспекі, дэманструюць уражлівую смеласць.

    Напады на іх з баку Расіі не слабеюць. За чатыры гады з пачатку поўнамаштабнага ўварвання, абапіраючыся на інфармацыю сабраную яе партнёрамі ва Украіне, у тым ліку Інстытутам масавай інфармацыі (ІМІ), RSF задакументавала больш за 175 выпадкаў журналістаў, якія сталі ахвярамі злачыннага гвалту з боку расійскіх сіл, якія падпадаюць пад вызначэнне ваенных злачынстваў», — падкрэсліла яна.

    Захаваць выданне ля самага фронту і інфармаваць свет аб жыцці ў акупацыі — гісторыі нязломнасці ўкраінскіх журналістаў

    26 украінскіх журналістаў па-ранейшаму знаходзяцца пад вартай на тэрыторыі РФ. 

    З 24 лютага 2022 г., арганізацыя задакументавала 25 нападаў на вышкі тэлерадыёвяшчання з боку расійскіх узброеных сіл, як абстрэлаў, так і захопаў, для таго, каб перапыніць вяшчанне мясцовых незалежных СМІ, якія перадаюць дакладную інфармацыю. У 2025 г., RSF зафіксавала яшчэ два выпадкі ўдараў па тэлевежам у Дняпры, на паўднёвым усходзе, і ў Чарнігаве, на поўначы краіны. 

    За час вайны 333 украінскіх СМІ спынілі працу, пацярпеўшы ў тым ліку ад абвалу рынку рэкламы і спынення фінансавання ад Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID).

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.