• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    CPJ патрабуе неадкладна вызваліць журналістаў Уладзіміра Янукевіча і Андрэя Пакаленку

    Камітэт абароны журналістаў (CPJ ) заявіў, што ўлады Беларусі павінны неадкладна вызваліць журналістаў Уладзіміра Янукевіча і Андрэя Пакаленку і спыніць зняволенне журналістаў за іх працу.

    Былыя кіраўнікі баранавіцкага навінавага партала BAR24, а раней — незалежнай газеты Intex-Press Андрэй Пакаленка і Уладзімір Янукевіч. Калаж: БАЖ

    «Камітэт абароны журналістаў глыбока шакаваны 14- і 12-гадовымі тэрмінамі пазбаўлення волі, вынесенымі Уладзіміру Янукевічу і Андрэю Пакаленку», — заявіла Ганна Браха, старшая навуковая супрацоўніца Камітэта абароны журналістаў па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

    Такі прысуд быў агучаны 26 лютага 2026 года ў Брэсцкім абласным судзе. Сутнасць абвінавачання дагэтуль невядомая. Судовы працэс над медыяменеджарамі праходзіў у закрытым рэжыме.

    «Гэты прысуд прызначаны для таго, каб замацаваць атмасферу тэрору вакол незалежных СМІ ў краіне. Улады павінны неадкладна вызваліць Янукевіча і Пакаленку разам з усімі зняволенымі журналістамі», — дадала прадстаўніца CPJ.

    Суд таксама прызначыў Уладзіміру Янукевічу 3000 базавых велічыняў (135 тысячаў рублёў) штрафу на карысць дзяржавы, Андрэю Пакаленку — 1000 базавых велічыняў (45 тысячаў рублёў) штрафу. Таксама ёсць інфармацыя пра вялізнае агульнае спагнанне ў памеры каля 200 тысячаў рублёў.  

    «Быццам пазбаўлення свабоды было недастаткова, яны яшчэ і знішчаюць іх фінансава», — заявіла CPJ крыніца, блізкая да справы, на ўмовах ананімнасці, баючыся помсты.

    Камітэт абароны журналістаў звярнуўся з электронным лістом у Следчы камітэт Беларусі з просьбай пракаментаваць справу Янукевіча і Пакаленкі, але не атрымаў адказу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.