• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    CPJ заклікае неадкладна вызваіць Алега Хаменку

    Камітэт абароны журналістаў заявіў, што ўлады Беларусі павінны неадкладна вызваліць радыёвядучага Алега Хаменку і спыніць зняволенне журналістаў за іх працу.

    Алег Хаменка

    Алег Хаменка. Фота: Onlin­er

    «Трохгадовы тэрмін пазбаўлення волі, вынесены Алегу Хаменку, стаў трэцім асуджэннем журналістаў у Беларусі менш чым за тыдзень.

    Гэта відавочнае сведчанне таго, што ўлады ніяк не паменшылі ціск на прэсу ў краіне», — заявіла Ганна Браха, старшая навуковая супрацоўніца CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

    4 сакавіка Мінскі гарадскі суд вынес вырак музыку, даследчыку, радыёвядоўцу Алегу Хаменку: тры гады пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і буйны штраф — больш за 20 000 рублёў. Яго прызналі вінаватым паводле артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». У віну Алегу Хаменку паставілі сталую супрацу з рэдакцыяй «Беларускае Радыё Рацыя».

    «Улады павінны неадкладна вызваліць Хаменку разам з усімі зняволенымі журналістамі», — падкрэсліла спадарыня Браха. 

    Камітэт абароны журналістаў звярнуўся электронным лістом у Следчы камітэт Беларусі з просьбай пракаментаваць справу Хаменкі, але не атрымаў адказу.

    Нагадаем, у Беларусі за кратамі зараз знаходзяцца 28 супрацоўнікаў медыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.