• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    CPJ заклікае неадкладна вызваліць журналіста Паўла Дабравольскага

    Камітэт абароны журналістаў у сваёй заяве рашуча асуджае прысуд, вынесены беларускаму журналісту Паўлу Дабравольскаму, і заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць яго.

    Журналіст Павел Дабравольскі. Фота: Pavel Dabravol­s­ki / Face­book

    «Суровы прысуд, вынесены журналісту Паўлу Дабравольскаму, апошні з  нядаўняй  серыі  асуджэнняў журналістаў у адказ на незалежныя рэпартажы, сведчыць аб тым, што пераслед СМІ ў Беларусі не спыняецца», — заявіла каардынатарка праграм CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід.

    6 сакавіка Мінскі гарадскі суд прызнаў Паўла Дабравольскага вінаватым паводле часткі 1 артыкула 356 Крымінальнага кодэкса РБ і прыгаварыў да 9 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Журналіста абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве».

    «Улады павінны неадкладна вызваліць Дабравольскага разам з усімі зняволенымі журналістамі», — падкрэсліла Гульноза Саід.

    Камітэт абароны журналістаў звярнуўся электронным лістом у Следчы камітэт Беларусі з просьбай пракаментаваць справу Дабравольскага, але не атрымаў адказу.

    Нагадаем, у Беларусі за кратамі зараз знаходзяцца 28 супрацоўнікаў медыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.