• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ЕФЖ вывучае сацыяльную абароненасць журналістаў

    Еўрапейская федэрацыя журналістаў правяла даследаванне сярод сваіх сябраў, каб высветліць сацыяльную абароненасць журналістаў лічбавых СМІ і журналістаў-фрылансераў.

    У апытанні па лічбавых СМІ ўдзельнічаў 231 журналіст, 81% з іх уваходзяць у журналісцкія саюзы.

    63% рэспандэнтаў сумяшчаюць працу для лічбавых СМІ з працай у традыцыйных СМІ. Каля 70% атрымліваюць навучанне ад сваіх саюзаў.

    Большасць рэспандэнтаў працуюць ад 36 да 41 гадзін на тыдзень. Толькі 69% рэспандэнтаў атрымліваюць кампенсацыю за працу звыш нормы.

    Для 61% рэспандэнтаў прысутнасць у анлайне і сацыяльных сетках з’яўляецца патрабаваннем.

    Толькі 45% рэспандэнтаў задаволеныя сваёй працай. Сярод незадавальняльных фактараў працы анлайн: доўгі працоўны дзень, мала перапынкаў, начныя змены, недахоп супрацоўнікаў, стрэсы і інш.

    У апытанні датычна абароненасці журналістаў-фрылансераў удзельнічалі прадстаўнікі 33 арганізацый з 28 краін. Даследаванне выявіла арганізацыі з вельмі высокім адсоткам фрылансераў (да 70% у нямецкай DJV і Польскай асацыяцыі журналістаў). Але ёсць асацыяцыі, дзе фрылансераў 0% (TGS, Турцыя, ESIEMTH, Грэцыя).

    У 57% выпадкаў для ўступлення ў журналісцкі саюз трэба мець статус прафесійнага журналіста, як вызначана нацыянальным заканадаўствам.

    Прыблізна чвэрць рэспандэнтаў маюць зніжкі па ўнёсках у свае асацыяцыі: напрыклад, у Іспаніі фрылансеры плоцяць толькі 2/3 ад кошту для штатных журналсітаў, у Румыніі – толькі 20%.

    Апытанка яшчэ адкрыта, у ёй можна пакінуць уласныя адказы.

    Камітэт абароны журналістаў уручыў Міжнародную прэмію за свабоду прэсы-2015

    24 лістапада Камітэт абароны журналістаў (CPJ, Нью-Ёрк) правёў 25‑ю цырымонію ўручэння Міжнароднай узнагароды за свабоду прэсы. Сёлета прызёрамі сталі: суполка актывістаў “Raqqa is Being Slaugh­tered Silent­ly”, адна з нешматлікіх надзейных крыніц інфармацыі, якая ананімна працуе ў Сірыі; карыкатурыст з Малайзіі Зунар, які асвятляе карупцыю ва ўрадзе; блогеры рэсурса Zone 9” з Эфіопіі, якія правялі амаль год у турме па падазрэнні ў тэрарызме; парагвайскі журналіст Кандыда Фігерэда Руіс, які асвятляе дзейнасць кантрабандыстаў і наркакартэляў на мяжы Парагвая і Бразіліі і больш за 20 гадоў жыве пад кругласуткавай аховай паліцыі.

     

    У Турцыі арыштаваныя два журналісты па абвінавачанні ў шпіянажы

    У Турцыі 26 лістапада былі арыштаваныя журналісты выдання “Cumhuriyet” Джан Дзюрдан і Эрдэм Гюль па абвінавачанні ў падрыве дзяржаўнай бяспекі і ваенным шпіянажы. Як паведамляюць журналісцкія арганізацыі, у прыватнасці, ЕФЖ, справу адкрылі па заяве Рэсэпа Тайіпа Эрдагана на артыкул ад 29 траўня, у якім газета абвінавачвае турэцкія спецслужбы ў пастаўцы зброі паўстанцам у Сірыі. Міжнародны інстытут прэсы, які быў у складзе спецыяльнай місіі ў Турцыю ў міжвыбарны перыяд для даследавання сітуацыі са СМІ, заяўляе, што свабода слова ў Турцыі не проста пад пагрозай – яна пад пагрозай поўнага знішчэння. Міжнародныя арганізацыі патрабуюць вызвалення журналістаў.

     

    Запушчаны сайты, прысвечаныя лічбавым правам

    Запушчаны два праекты OnlineCensorship.org (пад кіраўніцтвам “Elec­tron­ic Fron­tier Foun­da­tion”) і Rank­ing Dig­i­tal Rights (праект Камітэта абароны журналістаў), прысвечаныя лічбавым правам. Праекты маюць мэту адсочваць, як тэхналагічныя кампаніі абараняюць свабоду слова і прыватнасць сваіх кліентаў і карыстальнікаў.

    Кітайская журналістка-ветэран асуджаная на 5 гадоў турмы

    26 лістапада апеляцыйны суд у Кітаі асудзіў журналістку Гао Ю на пяць гадоў турмы за разгалошванне дзяржаўнай таямніцы за мяжой. Журналістка была асуджана на сем гадоў турмы ў закрытым слуханні 24 лістапада. Апеляцыйны суд знізіў тэрмін да пяці гадоў, але вынік ўсё роўна застаўся абуральным. Гао Ю была арыштавана ў маі 2014 года па абвінавачанні ў прадстаўленні ў СМІ сакрэтнага дакумента. Пасля абвяшчэння прысуду 71-гадовая журналістка была адпушчана на лячэнне дахаты, але калі стан здароўя прыйдзе ў норму, яна адправіцца за краты.

    Гао Ю з’яўляецца ветэранам журналістыкі і ўжо не першы раз трапляе за краты: у 1989 была арыштавана на год за артыкул пра студэнцкія пратэсты ў Ганконгу; у 1993 – 1999 г. правяла пяць з паловай гадоў у турме за публікацыі на палітычныя і эканамічныя тэмы. Гао Ю лічыцца дасведчаным экспертам па Камуністычнай партыі Кітая. З’яўляецца ганаровым сябрам чэшскага, дацкага і шведскага ПЭН-цэнтраў. Міжнародны ПЭН-цэнтр заклікае далучыцца да акцыі салідарнасці ў падтрымку Гао Ю і накіраваць зварот за вызваленне журналісткі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    05.12.2024
    Акцэнты

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    Учитывая существенную роль «антиэкстремистской политики» в формировании медиапространства внутри Беларуси, БАЖ проанализировал правовое регулирование противодействия экстремизму и актуальной практики его применения в отношении независимых медиа и их представителей. Отправной точкой при проведении данного анализа выступают международные стандарты прав и свобод человека, которые, вне всякого сомнения, должны служить ключевым ориентиром демократического государства при любых обстоятельствах. Скачайте доклад в формате PDF .
    29.12.2023
    Акцэнты

    ЛІЧБЫ ГОДА. Пераслед журналістаў і медыя ў 2023 годзе

    Беларуская асацыяцыя журналістаў падвяла статыстыку рэпрэсій супраць журналістаў і медыя сёлета. 
    22.01.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці