• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    IFEX патрабуе ад урада Венесэулы неадкладна вызваліць Эдуарда Торэса

    БАЖ далучыўся да адкрытага ліста міжнародных арганізацый з патрабаваннем вызваліць венесуэльскага праваабаронцу.

    eduardo torres

    Eduar­do Tor­res, abo­ga­do de Provea

    Эдуарда Торэс (Eduar­do Tor­res), адвакат, настаўнік, прафсаюзны дзяяч, праваабаронца Венесуэльскай праграмы па адукацыі ў галіне правоў чалавека (PROVEA), знік 9 траўня 2025 года. Цягам наступных васьмі дзён пра ягонае месцазнаходжанне не было ніякай інфармацыі.

    Афіцыйныя асобы прызналі факт затрымання праваабаронцы толькі 13 траўня, але пры гэтым не далі ніякіх доказаў, калі, дзе і пры якіх абставінах ён быў затрыманы і дзе ўтрымліваецца. Пракуратура, якая магла кантраляваць ход расследавання, таксама захоўвала маўчанне. Пра сутнасць абвінавачанняў, прад’яўленых Эдуарду Торэсу, нічога не вядома. Сям’я і адвакаты праваабаронцы падалі апеляцыю habeas cor­pus, якая не разгледжаная дагэтуль.

    Цягам месяца і сям’я, і адвакаты былі пазбаўлены магчымасці кантактаваць з Эдуардам Торэсам, адпаведна, не маглі ведаць ні пра ўмовы ягонага ўтрымання пад вартай, ні пра ягонае здароўе. У выніку дзяржаўны адвакат паведаміў пра забарону на спатканні з затрыманым, што з’яўляецца парушэннем закона.

    Міжнародныя інстытуцыі, як Міжамерыканская камісія па правах чалавека, органы ААН і сотні іншых арганізацый, запатрабавалі неадкладнага вызвалення Эдуарда Торэса.

    IFEX (глабальная сетка, якая складаецца больш чым 119 незалежных няўрадавых арганізацый па абароне і прасоўванні свабоды слова) ініцыявала падпісанне адкрытага ліста да кіраўніцтва Венесуэлы.

    Падпісанты ліста, да якіх далучылася і Беларуская асацыяцыя журналістаў,  заклікаюць кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура і старшыню Нацыянальнай асамблеі Венесэулы Хорхе Гомеза дазволіць Эдуарду Торэсу сустракацца з сям’ёй і незалежнымі адвакатамі, а таксама прыняць усе меры па яго поўным і неадкладным вызваленні.

    Яны нагадваюць, што па міжнародным заканадаўстве праваабаронцы могуць свабодна і бяспечна выконваць сваю працу, не баючыся пераследу, рэпрэсій ці турэмнага зняволення.

     

    Ліст падпісалі:

    Asso­ci­a­tion for Free­dom of Thought and Expres­sion (AFTE)
    Belaru­sian Asso­ci­a­tion of Jour­nal­ists (BAJ)
    Cana­di­an Jour­nal­ists for Free Expres­sion (CJFE)
    Cen­tro de Archivos y Acce­so a la Infor­ma­ción Públi­ca (CAin­fo Uruguay)
    Com­mit­tee to Pro­tect Jour­nal­ists (CPJ)
    Dere­chos Dig­i­tales
    Free­dom of Expres­sion Insti­tute (FXI)
    IFoX / Ini­tia­tive for Free­dom of Expres­sion- Turkey
    Open­Media
    PEN Cana­da
    South East Europe Media Organ­i­sa­tion (SEEMO)
    The Inde­pen­dent Jour­nal­ism Cen­ter Moldo­va

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media!  
    30.12.2024
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! На дадзены момант ў няволі застаюцца прадстаўнікі медыя: Кацярына Андрэева, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Марына Золатава, Людміла Чэкіна, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Наважылаў, Сяргей Сацук, Канстанцін Залатых, Андрэй Фамін,  […]
    25.07.2025
    Акцэнты

    Вынікі даследавання БАЖ «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара»

    Даследаванне паказала, што разам з праблемай палітычнага ціску праз прафесійную дзейнасць на медыйшчыкаў уплываюць і іншыя фактары, напрыклад, адсутнасць адэкватнага доступу да медыцыны ці ўласна праблемы з пошукам дастатковай колькасці працы.
    31.12.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці