Рэгламент працы ўпаўнаважаных Праўленнем асоб для разгляду заяў з абвінавачаннямі ў харасменце
Дадзены Рэгламент рэгулюе працу ўпаўнаважаных Праўленнем БАЖ асоб для разгляду заяў па абвінавачанні ў харасменце (далей па тэксце – «упаўнаважаныя»). Рэгламент распрацаваны ў звязку з рашэннем Праўлення адносна сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага, але можа стаць універсальнай формай рэакцыі на паведамленні пра магчымы харасмент.
Праца ўпаўнаважанага ўключае наступнае:
- Верыфікацыя заяўнікаў;
- Разгляд заяў і праверка інфармацыі;
- Складанне падсумоўваючага даклада.
З заявамі могуць звяртацца асобы, якія лічаць сябе пацярпелымі ад харасменту з боку супрацоўнікаў БАЖ.
Парадак працы з заявамі:
- Заявы прымаюцца праз агульную форму, на пошту 2025_zbor-infarmacji@proton.me, да якіх маюць доступ выключна ўпаўнаважаныя, або праз асабістыя каналы камунікацыі з упаўнаважанымі.
- У выпадку атрымання заявы не праз агульны канал сувязі ўпаўнаважаныя абавязаныя абмяняцца інфармацыяй для паўнаты інфармавання кожнага з іх.
- Упаўнаважаны абавязваецца не разгалошваць персанальныя звесткі заяўнікаў.
- Упаўнаважаныя абавязваюцца прадухіляць любую магчымасць доступу іншых людзей да заяў.
Вынікам працы ўпаўнаважаных становіцца падсумаваны даклад з ацэнкай сітуацыі па заявах. Даклад складаецца ўпаўнаважанымі сумесна. У выпадку несупадзення высноў кожны з упаўнаважаных можа выказаць асобнае меркаванне.
Падсумаваны даклад павінен быць гатовы не пазней за 10 дзён ад заканчэння збору інфармацыі.
