• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    RSF заклапочана лёсам Дзмітрыя Наважылава

    Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) выказвае крайнюю заклапочанасць лёсам палітзняволенага беларускага журналіста Дзмітрыя Наважылава пасля паведамленняў пра магчымы працяг яго ўтрымання за кратамі.

    Дзмітрый Наважылаў. Фота: Look­By­Media

    RSF выпусціла паведамленне, у якім заклікала неадкладна вызваліць былога дырэктара інфармагенцтва БелаПАН Дзмітрыя Наважылава. Арганізацыя адзначае, што дагэтуль няма інфармацыі пра яго лёс, нягледзячы на тое, што ён быў уключаны ў спісы на вызваленне 19 сакавіка 2026 года.

    Нагадаем, пасля візіту ў Мінск 19 сакавіка Джона Коўла — спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, беларускія ўлады паведамілі пра памілаванне і вызваленне 250 палітзняволеных. З іх 15 чалавек былі вывезеныя ў той жа дзень у Літву, 235 застаюцца ў Беларусі.

    У ліку тых, каго датэрмінова вызвалілі і дэпартавалі ў Літву, — журналістка Кацярына Бахвалава (Андрэева) і блогер Эдуард Пальчыс.

    У спісе тых вязняў, каго памілавалі, але дазволілі застацца ў Беларусі, фігуравалі імёны супрацоўнікаў медыя: Дзмітрыя Наважылава, Алега Супрунюка, Аляксандра Марчанкі, Валерыі Касцюговай і Антона Казельскага.

    Па стане на 31 сакавіка БАЖ нічога не вядома пра вызваленне Дзмітрыя Наважылава. Выглядае на тое, што журналіст застаецца ў калоніі.

    Дзмітрый Наважылаў — былы дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, фігурант крымінальнай справы, распачатай супраць супрацоўнікаў медыя. Быў затрыманы 18 жніўня 2021 года. 6 кастрычніка 2022 года Дзмітрыя Наважылава асудзілі да 6 гадоў калоніі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361–1 (Удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    14.08.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23 снежня Праўленне БАЖ абмеркавала заключэнне знешняй эксперткі і  прыняло рашэнне ў звязку з абвінавачаннямі намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага ў магчымым харасменце.
    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.