Суддзі, якія штрафавалі журналістаў за працу без акрэдытацыі ў 2019 годзе
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” візуалізавала інфармацыю пра суддзяў, якія штрафавалі беларускіх журналістаў у 2019 годзе за працу без акрэдытацыі.
Штрафы за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ — адна з найбольш вострых праблем з доступам да інфармацыі ў Беларусі.
Тэлеканал “Белсат” (частка Польскага тэлебачання) і “Беларускае Радыё Рацыя” (Польшча) ужо шмат гадоў дамагаюцца афіцыйнай акрэдытацыі ў Беларусі, але ўсцяж атрымліваюць адмовы.
Паралельна з гэтым журналістаў, што супрацоўнічаюць з гэтымі медыя, сістэматычна штрафуюць. У 2019 годзе агульная сума штрафаў склала 41284,5 рублёў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў