• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прапагандысты прымусілі былога калегу Дзмітрыя Лукшу стаць «экскурсаводам» па зоне

    Каманда «Агенцтва тэлевізійных навін» на дзяржаўным канале «Беларусь 1» адрэагавала на сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі 6 ліпеня. Калі ў яго пацікавіліся наконт палітзняволеных, той звыкла адмахнуўся, што ў Крымінальным кодэксе Беларусі няма артыкула за палітычныя злачынствы. Прапагандысты паспяшаліся даказаць гэта «на справе».

    Дыскусія адносна лёсу паўтары тысячы асуджаных за іншадумства, якіх праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі вязнямі, не асвятлялася дзяржаўнымі СМІ — замежныя карэспандэнты выклалі цытаты ўжо постфактум.

    Так, журналіст брытанскай службы Бі-Бі-Сі Стыў Розенберг канстатаваў у пытанні Аляксандру Лукашэнку: падчас ягонага папярэдняга інтэрв’ю ўвосень 2021-га ў Беларусі было 873 палітвязні, цяпер — 1500. Пры тым, што многія выходзяць пасля заканчэння тэрміну і гэты статус аўтаматычна губляюць.

    «У нашым крымінальным кодэксе няма артыкула за палітычныя злачынствы, — адрэагаваў той. — Зняволеныя не могуць быць палітвязнямі, калі няма артыкула. Як яны імі могуць быць?», — паспрабаваў «адпятляць» беларускі кіраўнік.

    «Адсутнасць адпаведнага артыкула не азначае адсутнасці палітычных зняволеных», — застаўся пры сваім журналіст.

    Каб абараніць свайго «патрона», «даследчыкі» з АТН выправіліся ў  папраўчую ўстанову № 17 Шклова, дзе ў шэрагу іншых 99 палітвязняў адбывае пакаранне іх колішні калега Дзмітрый Лукша.

    Яго затрымалі летась 11 сакавіка, абвінаваціўшы «дыскрэдытацыю дзяржаўнага ладу» на падставе арт. 369–1 КК у сюжэтах для казахстанскага тэлеканала «Хабар 24». Ужо за кратамі дадалі артыкул за «парушэнне грамадскага парадку» паводле народнага арт. 342 КК.

    Па выніку працэсу 2 снежня 2022 года суддзя Мінскага гарадскога суда Наталля Бугук прызначыла Дзмітрыю Лукшу 4 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічынь (на той момант 16 000 рублёў).

    Сёлета ў сакавіку Міністэрства ўнутраных спраў дадало экс-тэлевізійніка ў «спіс экстрэмістаў».

    «Допыт» былога паплечніка ў эфіры «расследавання» пад назвай «Изнанка. Политзаключенные» правяла былая паплечніца па тэлевізійнаму цэху Кацярына Ціхамірава. Першай справай прапагандыстка чакана пацікавілася пра статус палітвязня (у роліку на 8:10 хвіліне). Улічваючы жорсткія ўмовы, у якіх адбываюць пакаранне ўсе «нелаяльныя» да дзейнага рэжыму, адказ цалкам прадказальны.

    «Наколькі я ведаю, у нас няма палітычных вязняў, — практычна пад капірку пераказаў ён «метадычку» ад Лукашэнкі. — Я зняволены, які парушыў закон, і цяпер адбываю за гэта пакаранне».

    Затым вядоўца папрасіла зрабіць Дзмітрыя Лукшу «экскурсію» па распалажэнні атрада, каб гледачы пераканаліся, што «палітзэкі» спяць на матрацах і лісты сваякам пішуць не на каленках.

    Пры гэтым у кадр трапляе, што на асобных двухярусных ложках побач з белымі біркамі з прозвішчамі асуджаных суседнічаюць жоўтыя. Гэта якраз вызначае тых, каго, згодна з беларускімі ўладамі, нібыта не існуе ў прыродзе — «палітычных».

    «Асуджаныя, якія стаяць на прафілактычным уліку (тыя, каго ўлады залічылі ў «экстрэмісты», «тэрарысты» ці проста «палітычныя», — БАЖ), маюць жоўтыя біркі, — тлумачыць сам вязень. — Канкрэтна да такіх асоб праводзіцца дадатковая вячэрняя праверка — апроч той, якая абавязковая для ўсіх астатніх асуджаных».

    Дзмітрый Лукша адвяргае, што ў калоні практыкуюцца катаванні, хоць гэта менавіта тое месца, дзе ў траўні 2021-га пры невысветленых абставінах памёр (загінуў) прыгавораны да 5 гадоў вядомы актывіст Вітольд Ашурак. 

    На гэты момант больш за тры дзясяткі супрацоўнікаў СМІ ўжо асуджаныя да працяглых тэрмінаў зняволення ці ўтрымліваюцца ў следчых ізалятарах у чаканні выракаў. Агулам праз сілавы механізм «перавыхавання» прайшлі дзясяткі тысяч грамадзян, якія па факту вінаватыя толькі ў тым, што адважыліся выказаць уласную пазіцыю на падзеі ў краіне.    

    Читайте ещё:

    «Если бы Украина исчезла, журналистика потеряла бы смысл». Что говорят украинские журналисты, которые уходят из СМИ в армию

    Яковлев: «Ты кому-то говоришь, что русский, и человек отворачивается и уходит — это чувство я знаю с детства, оно страшное, и нам всем предстоит его испытать»

    Мстислав Чернов и Евгений Малолетка остались единственными журналистами в Мариуполе. Показали миру обстрелянный роддом

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці