• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Радуецца душа, калі на аўто ў Нью-Ёрку бачу налепку з “Пагоняй”: журналіст з Ганцавічаў пераехаў у ЗША

    Александр Пазняк быў карэспандэнтам у рэдакцыі газеты "Ганцавіцкі час".  І, па яго словах, працаваў бы там, каб не ціск і переслед пасля 2020 году, якія сталі невыноснымі. Вось ужо 9 месяцаў, як Аляксандр жыве у ЗША.  Ён расказаў, пра свае ўражанні ад Амерыкі, як уладкаваўся у краіне за акіянам. Прыводзім самыя цікавыя моманты з інтэрв'ю.

    Аляксандр з горада Сянно, што на Віцебшчыне. Пасля працы ў рэдакцыі раённай газеты, паехаў у Віцебск, потым ў Мінск. Затым – Малдова, Якуція, Ліван, Турцыя. Падарожнічаючы, некаторы час нават працаваў у Маскве барыста. А сталіцу Расіі памяняў на Ганцавічы, убачыўшы аб’яву, што патрабуецца карэспандэнт у рэдакцыю газеты «Ганцавіцкі час». І, па яго словах, працаваў бы там, каб не ціск і переслед пасля 2020 году, якія сталі невыноснымі.

    — Аляксандр, пераезд з Ганцавіч у Нью-Ёрк – гэта было нечаканасцю толькі для калег “Ганцавіцкага часу”, з якімі ты працаваў, ці яшчэ для якіх-небудзь людзей?

    — Адразу шмат знаёмых, з якімі мала кантактаваў, не толькі з Беларусі, пачалі пісаць і цікавіцца, як апынуўся тут. Бо яны ўбачылі па здымках у сацсетках, што я ў ЗША.

    Але пра мой ад’езд ведала зусім малое кола людзей. Час неспрыяльны, у мяне былі адміністрацыйныя затрыманні па палітычных матывах, пабываў на Акрэсціна.

    Таму вырашыў не дзяліцца асабліва ні з кім аб сваім ад’ездзе. І для самога гэта быў крок у невядомасць. Хоць неаднойчы бываў за межамі Беларусі.

    — Раскажы, як ты трапіў у ЗША і наколькі гэта было запланаванае рашэнне?

    — Выйграў грын-карту. Што гэта за латэрэя, тлумачыць не буду, бо і так інфармацыі ў сеціве пра гэта шмат. Таму, калі я пабачыў на камп’ютары, што ў мяне выйгрыш, нават трохі разгубіўся. Падумаў, а можа мне падаецца, бо было гадзіны тры ночы. Зрабіў скрын экрана, даслаў знаёмаму. А той напісаў у адказ, маўляў, што сядзіш, збірайся за акіян! Але я першапачаткова адрынуў гэтую параду…

    Мне падабаліся Ганцавічы, праца журналістам у газеце “Ганцавіцкі час”, людзі, якія былі побач. І калі б не жнівеньскія падзеі 2020 года і ўсё, што адбылося пасля іх, то хутчэй за ўсё застаўся працаваць у рэдакцыі “ГЧ”. Але з цягам часу стала зразумелым, што распачаты гвалт пасля прэзідэнцкіх выбараў не спыніцца. Шмат хто з журналістаў, актывістаў тады пачалі з’язджаць ва Украіну, Польшчу, Літву.

    Праца журналіста пасля 2020 года стала небяспечнай ў Беларусі.

    Таму прыйшлося ўспомніць пра сваю грын-карту. Трэба зазначыць, што выйгрыш не азначае, што чалавек на сто адсодкаў трапіць у ЗША.

    Трэба яшчэ сабраць дакументы і запоўніць розныя анкеты, чакаць выклік на інтэрв’ю ў амерыканскую амбасаду ў Польшчы. А тут яшчэ і каронавірус. Таму прыйшлося трохі панервавацца, бо візу мне адкрылі за два дні да заканчэння адведзенага тэрміну пад маю грын-карту.

    Ведаю адну сям’ю з Беларусі, якой адмовілі ў візе падчас інтэрв’ю. Людзі з гора нікому не адказвалі на паведамленні цягам дзесяці дзён, пакуль прайшоў шок. Так што і такое бывае…

    — Якое твае эмацыйнае, фізічнае адчуванне зараз, пасля ўжо 9 месяцаў, як ты там жывеш?

    —  Увогуле, эміграцыя – справа асабістая. Не думаю, што ёсць людзі, якім усё падабаецца там, куды яны з’язджаюць.

    Напачатку мне было складана, бо ў думках былі родныя мясціны, людзі, праца ў рэдакцыі.

    Вядома, сумую па сябрах, “Ганцавіцкаму часу”, прыродзе, беларускіх гарадах і вёсках. Але паступова прызвычайваюся.

    Ведаю людзей, якія жывуць у Амерыцы шмат гадоў і ні разу не былі на Радзіме. Адзін знаёмы не быў у Беларусі 30 гадоў, бо меў праблемы з дакументамі. Неяк у яго запытаўся ці хацеў бы ён наведаць Беларусь. Той адказаў, што яна яму часта сніцца, але ўжо няма да каго ехаць.

    У Нью-Ёрку ёсць дзейсная праваслаўная царква Святога Кірылы Тураўскага, дзе набажэнствы праводзяцца па-беларуску. У яе будынку гуртуецца тая частка беларускай эміграцыі, якая прыехала не толькі за амерыканскай каўбасой. Тут праходзяць беларускія імпрэзы, канцэрты, мерапрыемствы, сустрэчы. Таму сюды прыходзяць усе тыя, каго турбуюць беларускія пытанні і жыццё дыяспары. Часта бываю ў царкве.

    — Што здзівіла, а што можа і супярэчыць таму, што беларусы думаюць пра ЗША?

    —  Неаднаразова, жывучы ў Беларусі, чуў, што ў амерыканцаў не натуральная ўсмешка. Думаю, што гэта не зусім так. Амерыканцы вельмі спагадлівыя людзі і гатовыя прыйсці на дапамогу. У мяне быў выпадак, калі не мог патрапіць у метро, бо зламаўся аўтамат, які папаўняе праяздную картку. І я звярнуўся да нейкай прахожай амерыканкі. Тая не разгубіўшыся, заплаціла за мой праезд і пажадала добрага дня. Увогуле, яны шмат ахвяруюць і актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.

    У Беларусі прапаганда часта малюе Амерыку, як крыважэрную краіну, якая імкнецца заваяваць увесь свет. На самой справе многія амерыканцы, прынамсі тыя, з кім прыходзілася мець зносіны, нават не ведаюць пра існаванне Беларусі. Мне падалося, многія з іх пра Украіну даведаліся толькі з пачаткам вайны. І на нейкія думкі, што амерыканскі народ хоча нечыя землі, мне падаецца, гэта поўная лухта.

    Яны жывуць сваім жыццём у якім вялікую ролю грае сям’я, сямейныя каштоўнасці. Таму не толькі на вялікія святы, але і проста пасярод тыдня, амерыканцы могуць сабрацца на сямейны сняданак, які аб’ядноўвае некалькі пакаленняў людзей.

    — Распавядзі пра адносіны мясцовых людзей, улады, да беларусаў? Ці ў ЗША заўважаў, напрыклад, што да грамадзян з беларускім ці расійскім пашпартам, змяніліся адносіны у сувязі з вайной ва Украіне?

    —  Па вялікаму рахунку, амерыканцам усё роўна хто ты. Бо гэтую краіну стварылі эмігранты, якія працягваюць ехаць сюды ўвесь час. Таму адносіны да ўсіх роўныя, адкуль бы ты не прыехаў. Але бачыў шмат амерыканцаў, якія спачуваюць Украіне, калі тыя ладзілі мітынгі супраць расійскай агрэсіі.

    У мяне аднойчы была гутарка з албанцам, якому расказаў пра Беларусь. Ён шмат што ўжо ведаў, бо цікавіўся нашым рэгіёнам, чытаў артыкулы. Яму было цікава пачуць пра Беларусь і яе праблемы не з інтэрнэту, а ад жывога чалавека. Але адносіны да беларусаў у яго вельмі добразычлівыя.

    — Ведаючы цябе не толькі як журналіста, гісторыка, але і як чалавека ідэйнага, з беларускай душой, любоўю да сваёй роднай мовы, што для цябе самае важнае ў жыцці, і ці за тысячы кіламетраў сціраюцца нейкія патрыятычныя настроі?

    — Адкажу так. Шмат хто з беларусаў прыязджае сюды толькі, каб зарабіць. Разглядаюць Амерыку як дойную карову. Акрамя ўласнай кішэні і страўніка яны нічога не бачаць. Аднак ёсць і беларусы, якія шмат гадоў пражылі тут, а потым у іх нешта “дзынькнула” і яны пачынаюць цікавіцца мовай, культурай, традыцыямі сваёй Радзімы.

    Калі ты быў патрыётам у Беларусі, то застанешся ім ў эміграцыі. Радуецца душа, калі на аўтамабілі калі-небудзь у Нью-Ёрку бачу налепку з “Пагоняй”, альбо бел-чырвона-белы сцяжок.

    Беларусь яна адна. Таксама як і Бог. І гэта пытанне твайго космасу, індывідуальнасці, светаадчування.

    Безумоўна, трэба інтэгравацца ў новае грамадства. Але пры гэтым трэба памятаць, хто ты, адкуль і куды ідзеш. Бо інакш можна стаць манкуртам без роду і племені. Я ведаю, што яшчэ вярнуся ў Беларусь, як і шмат хто з тых, хто выехаў пасля 2020 года. Люблю яе і жадаю бачыць вольнай ад дыктатуры, хлусні, страху і прыгнёту. А пакуль трэба набірацца новага досведу, каб прыехаць у Беларусь з новымі ідэямі і магчымасцямі. Думаю, што гэта жаданне не аднаго мяне.

    Чытайце яшчэ:

    Аўтамабільны сайт av.by перайшоў на беларускую мову на iOS- і Android-платформах

    Как справляться с чувством вины, если ты уехал или остался, но все равно его испытываешь

    Выйшаў фільм ад MOST Media «Апошнія сведкі старога Гродна»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці