• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Станіслаў Івашкевіч: Каб перамагчы антысанкцыйнае лобі, трэба безумоўныя і стоадсоткавыя доказы «кармушкі»

    Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў чарговае расследаванне, у якім галоўным фігурантам выступае беларускі бізнесовец, уладальнік «Санта Брэмар» Аляксандр Машэнскі. Аўтары вінавацяць прадпрымальніка ў сувязях з сям’ёю Лукашэнкі, падтрыманні дзейнай улады і атрыманні ільготаў у звязку з гэтым. Таксама журналісты выказваюць меркаванне, што бізнесовец мог праз афшорныя кампаніі ўхіляцца ад выплаты падаткаў. Чаму расследавальнікі зацікавіліся асобаю Машэнскага, наколькі яны ўпэўненыя ў сваіх выніках і ці не баяцца судоў, «Белсат» пацікавіўся ў кіраўніка Беларускага расследавальніцкага цэнтру (БРЦ) Станіслава Івашкевіча.

    «Мы звярнулі на яго ўвагу яшчэ ў 2019 годзе, потым у 2020‑м. Кожны год мы да яго вярталіся, бо ён бізнесовец з топ-10 паводле версіі «Ежедневника». У 2010 годзе ён быў даверанай асобаю Лукашэнкі на выбарах, выказваўся на ягоную карысць. У 2020‑м ён быў больш маўклівы, але прысутнічаў на таемнай інашгурацыі», – распавёў Станіслаў Івашкевіч пра тое, чаму журналістаў зацікавіла асоба Аляксандра Машэнскага. Акрамя таго, паводле Івашкевіча, расследавальнікі  з дапамогаю кіберпартызанаў атрымалі звесткі, што Машэнскі неаднаразова лётаў бізнес-джэтамі з сям’ёю Дзмітрыя Лукашэнкі на адпачынак.

    «То бок ёсць вялікі бізнесовец і ёсць відавочныя сувязі з Лукашэнкам, але нам не ставала з 2019 года нейкай відавочнай «кармушкі» і відавочнага злачынства», – распавёў Станіслаў Івашкевіч.

    Суразмоўца растлумачыў, што «злачынства – гэта, калі ты істотна парушаеш закон, а «кармушка»–- гэта калі адбываецца «прыватызацыя» падаткаў. «Гэта калі твой бізнес не нясе бізнес-рызыкі дзякуючы ільготам з боку дзяржавы, якія не вытлумачваюцца ніяк інакш, акрамя падазрэння, што ты гаманец рэжыму, які падтрымліваеш», – удакладніў Станіслаў. У якасці яскравага прыкладу ён прывёў кампанію «Dana Hold­ings», што атрымлівае ад дзяржавы бясплатна ўчасткі зямлі пад забудову на мільярды долараў, а потым кампанію вызваляюць ад выплаты падаткаў, грошы ж у выніку вывозяцца ў Эміраты.

    Ільготы, якія аўтары расследавання прапануюць (але не настойваюць) разглядаць як «кармушку», – гэта тое, што з моманту стварэння «Санта Брэмар» цягам 25 гадоў працягвае працаваць у свабоднай эканамічнай зоне Берасце.

    «З аднаго боку, кампанія вырабляе селядцоў ва ўпакоўцы, што ёсць інавацыйным прадуктам… З другога мы маем і іншыя кампаніі, якія робяць дакладна тое ж і не карыстаюцца гэтымі ільготамі. Будучы ў 10 разоў меншымі, яны плацяць усяго толькі на 20 % менш падаткаў, чымся «Санта-Брэмар», – разважае суразмоўца «Белсату».

    Па падліках расследавальнікаў гэта дазволіла «Санта-Брэмар» заашчадзіць за апошнія тры гады 30 мільёнаў долараў, якія яны заплацілі б, калі б не мелі статусу рэзідэнтаў СЭЗ.

    Станіслаў Івашкевіч запэўніў, што ў каманды БРЦ няма сумневаў наконт дакладнасці дакументаў, якія згадваюцца ў расследаванні: «Гэта афіцыйныя выпіскі з афіцыйных рэестраў, а тое, што не афіцыйна, – гэта з выцекаў афшорных правайдараў: панамскія файлы, «Дакументы Пандоры», якія даказалі сваю сапраўднасць у тысячах розных кейсаў».

    Часцей за ўсё следствам расследаванняў БРЦ былі санкцыі супраць іх фігурантаў, нагадаў Івашкевіч. Калі гэта не адбываецца, значыць, спрацавала еўрапейскае лобі, якое маюць бізнесоўцы. У выпадку Машэнскага гэта Ісландыя і Вугоршчына. У Ісландыі ён купляе рыбу, а ў Вугоршчыне ганаровым консулам застаецца ягоны блізкі партнёр.

    «Каб перамагчы гэтае лобі, трэба безумоўныя і стоадсоткавыя доказы «кармушкі». У выпадку Машэнскага, хаця ёсць істотныя прычыны падняць пытанне пра гэта і ёсць прычыны задумацца над тым, ці ёсць у яго «кармушка», доказаў, відавочна, не стае, каб перасіліць тое лобі, якое падтрымлівае Машэнскага ў еўрапейскіх структурах», – адзначыў кіраўнік БРЦ.

    Суразмоўца распавёў, што ўсе фігуранты расследаванняў заўсёды пагражаюць судом і сцвярджаюць, што ўсё выкладзенае ў даследаваннях – гэта хлусня, але нават калі яны яшчэ працавалі ў Беларусі, справа да суда не даходзіла: «заявы перадаваліся ў суд, і на гэтым этапе пазоўнік адвальваўся». Станіслаў Івашкевіч мяркуе, што героі расследаванняў самі баяліся разбору.

    Акрамя таго, БРЦ мае адпаведную страхоўку ад судовых выдаткаў – міжнароднай сістэмы страхавання расследавальнікаў «Рэпарцёрскі шчыт». «Мільярдэры могуць наняць дарагіх адвакатаў, каб нам псаваць жыццё, але і мы маем такіх адвакатаў, якія могуць іх торгаць у адказ», – папярэдзіў Івашкевіч.

    Суразмоўца не ўпэўнены, што пасля выхаду расследавання супраць да Машэнскага будуць уведзеныя санкцыі, але мяркуе, што нейкія праблемы ў яго з’явяцца.

    Паводле Івашкевіча, яны раскрылі схему з прыкметамі абыходу падаткаў з боку кампаніяў Машэнскага. «Санта» імпартуе прадукцыю ў Беларусь праз літоўскую фірму, у якой працуюць толькі тры асобы, і гэтая фірма трымаецца на нулявых прыбытках за кошт карусельных крэдытаў. Паводле літоўскага заканадаўства, крэдытаванне адной кампаніі іншаю з аднолькавым уласнікам дапускаецца, але пры ўмове, што сума крэдыту не перавышае ў 4 разы заснавальны капітал. У выніку ж Машэнскага прапорцыя нашмат большая.

    «Яму, магчыма, давядзецца даваць нейкія тлумачэнні ў Еўрапейскім Звязе, ну і, нарэшце, любая схема, калі яна апублічаная, заўсёды робіць сумнеўныя практыкі больш складанымі», – падсумаваў Станіслаў Івашкевіч.

    Чытайце яшчэ: 

    Іосіф Сярэдзіч: «Я зыходжу». Што будзе з «Народнай Воляй»?

    Сайты, YouTube-праекты, аудыяпадкасты. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў 2023‑м

    У Светлагорску затрымалі рэдактарку кампаніі «Ранак»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці