• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Бастунец: #250Words Вольнае слова ў несвабоднай краіне

    Швецыя і Фінляндыя сёння адзначаюць 250-я ўгодкі Акту аб свабодзе друку. У сувязі з гэтым Міністэрства замежных спраў Швецыі арганізуе міжнародную кампанію пад назвай #250Words — прадстаўнікі розных краін могуць напісаць 250 слоў на тэму свабоды слова.

    Амбасада Швецыі свае 250 слоў папрасіла напісаць і старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца.

    «Інфармацыйная прастора ў Беларусі дынамічна развіваецца» — гавораць яны. І тут жа дадаюць хуценька: «Свабода слова не ёсць усёдазволенасць».

    Вядома ж, не! Блогер Эдуард Пальчыс можа пацвердзіць. Пару гадоў таму ён стварыў сайт 1863x.com, у якім рэзка крытыкаваў дзеянні Расіі ва Украіне. Але рэзкасць і нават правакацыйнасць дапушчальныя пры выказванні меркавання, асабліва пры абмеркаванні палітычных пытанняў! — пра гэта не раз гаварылася ў рашэннях Еўрапейскага суда. Яны гэтых рашэнняў не чытаюць. Пальчыса затрымалі. Псіхушка, некалькі месяцаў турмы. У кастрычніку яго асудзілі. Добра, што без пазбаўлення волі. Дрэнна — што асудзілі.

    Зрэшты, яны могуць пакараць і за цалкам нявінныя публікацыі. Так, у мінулым годзе журналістку Таццяну Смоткіну аштрафавалі за матэрыял «Дарогі ў Глыбокім стануць пазітыўнымі» — пра тое, што навучэнцы мясцовай мастацкай школы размалявалі каналізацыйныя люкі на дарогах. Здавалася б, што тут можа выклікаць прэтэнзіі? А тое, што артыкул быў апублікаваны на сайце польскага «Радыё Рацыя». І падобных выпадкаў за апошнія тры гады — каля пяцідзесяці. Журналістаў караюць не за недакладнасць у матэрыялах і нават не за іх змест, а за сам факт супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. Кастуся Жукоўскага з Гомеля ў гэтым годзе штрафавалі за гэта ўжо сем разоў, за ўвесь час — трынаццаць.

    Але вось што важна. І Канстанцін, і Таццяна працягваюць працаваць. І Эдуард не змоўк. Таму што адчуваюць падтрымку калегаў, грамадскасці. І ўсведамляюць місію прафесіі.

    Свабода выказвання не толькі адносіцца да фундаментальных правоў і свабодаў чалавеку, але і служыць крытэрыем выканання астатніх правоў. І хай сёння права нас не абараняе — сёння мы абараняем права.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці