• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Бастунец возьме ўдзел у наступным “Клубе рэдактараў”

    Раніцай 24 лютага старшыні ГА “БАЖ” зноў патэлефанавалі з Белтэлерадыёкампаніі і запрасілі на запіс праграмы “Клуб рэдактараў” у пятніцу, 26 лютага. Андрэй Бастунец даў згоду на ўдзел.

    Нагадаем, што першае запрашэнне паступіла на мінулым тыдні, за дзень да прызначанага запісу, калі Бастунец быў за межамі Беларусі. Ён вымушаны быў адмовіцца, запэўніўшы, што гатовы ўдзельнічаць у адной з наступных перадач.

    12 лютага група журналістаў накіравала на адрас старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ліст з просьбай даць ім магчымасць выказацца ў “Клубе рэдактараў”. Ліст падпісалі галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, шэф-рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько, шэф-рэдактар “Народнай Волі” Святлана Калінкіна, галоўны рэдактар інтэрнэт-газеты “Салідарнасць” Аляксандр Старыкевіч і старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец. Па звестках прэс-службы ГА “БАЖ”, акрамя А. Бастунца, ніхто з падпісантаў запрашэння на запіс 26 лютага не атрымліваў. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці