• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэй Пачобут прызнаны сімвалам свабоды слова і журналісцкай салідарнасці

    Сусветная асацыяцыя паланійных СМІ правяла  прэс-канферэнцыю, каб нагадаць пра лёс журналіста Анджэя Пачобута.

    Анджэй Пачобут прызнаны сімвалам свабоды слова і журналісцкай салідарнасці

    Сусветная асацыяцыя паланійных СМІ правяла ў Варшаве прэс-канферэнцыю ў сядзібе Польскага прэсавага агенцтва (PAP), прысвечаную адкрыццю Сусветнага форуму польскіх дыяспарных СМІ і ўшанаванню Анджэя Пачобута.

    Падчас канферэнцыі быў прачытаны зварот Сусветнага форуму польскіх дыяспарных СМІ аб вызваленні Анджэя Пачобута, якога прызналі сімвалам свабоды слова і журналісцкай салідарнасці. Зварот агучыў прадстаўнік Еўрапейскага саюза польскай дыяспары Эдуард Трусевіч.

    — Звяртаемся да польскіх, еўрапейскіх ды сусветных дзяржаўных устаноў з заклікам актывізаваць высілкі па вызваленні нашага калегі ды больш за тысячу іншых палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі з‑за крат.

    Апроч таго Старшыня Сусветнай асацыяцыі паланійных СМІ Тэрэса Сыгнарэк перадала Польскаму прэсаваму агенцтву ўзнагароду «За свабоду слова», прысуджаную Анджэю Пачобуту.

    — Гэтая статуэтка ўжо не першы год стаіць у мяне на паліцы. Хай лепш яна чакае на Анджэя Пачобута ў сядзібе Польскага прэсавага агенцтва.

    Прысутны на прэс-канферэнцый паланійны журналіст Анджэй Пісальнік выказаў спадзяванне аб хуткім вызваленні Анджэя Пачобута.

    — Я спадзяюся, што адкрыццё памежных пераходаў будзе элементам дамоўленасці з Лукашэнкам і Анджэй неўзабаве будзе на свабодзе.

    У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі паланійных СМІ з усяго свету, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый, якія супрацоўнічаюць з польскай дыяспарай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці