• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшаў апошні выпуск на канале «Загляне сонца» з Мелказёравым, каманда праекту ўзяла паўзу

    У апошнім выпуску блогер Мікіта Мелказёраў апавядаў, чаму ў Беларусі святкуюць два Раствы. У канцы снежня 2025 года Мікіты не стала.

    «Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, дзе сьвяточнымі днямі лічацца і 25 сьнежня, і 7 студзеня. Чаму мы адзначаем два Раствы і калі правільна сьвяткаваць?» — анансуе тэму апісаньне відэароліку.

    Каманда каналу «Загляне сонца» заявіла, што праект бярэ паўзу.

    «Нам таксама трэба час, каб прыйсьці ў сябе і зразумець, што рабіць далей. А пакуль калі прапусьцілі нейкія выпускі — паглядзіце, калі ласка. Тут шмат цікавага кантэнту, які дапаможа працягнуць беларусець разам», — гаворыцца ў паведамленьні.

    Журналіст, аўтар youtube-каналаў «Жыцьцё-малiна» і «Загляне сонца» Мікіта Мелказёраў памёр 21 сьнежня ў Варшаве. Яму было 37 гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці