Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Блогера Руслана Лінніка ўключылі ў пералік «экстрэмістаў», яго асудзілі да зняволення ў другі раз
Звесткі пра Руслана Лінніка з’явіліся на сайце МУС Беларусі 11 ліпеня 2025 года. Прычына — вырак Мінскага гарадскога суда, які прызнаў блогера вінаватым у распальванні варожасці або варажнечы. У «Пераліку асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», пазначана, што ён «адбывае пакаранне».
Раман Шэль: «Мне было страшна сустракацца з Пушкіным, таму што ён быў дазвання бясстрашны»
Як журналіст «ARTE» і «3sat» два гады жыў на сакрэтнай кватэры пад Менскам і здымаў пратэстную Беларусь. І мастака Алеся Пушкіна, пра якога зняў фільм «Апошнія словы».
American Center Minsk адкрывае набор на бясплатны анлайн-курс англійскай мовы для беларускіх журналістаў (дэдлайн — 25 ліпеня)
Запрашаюць беларускіх журналістаў з узроўнямі англійскай мовы Pre-Intermediate і Intermediate.
5 заліпальных Instagram-акаўнтаў пра Беларусь
CityDog.io сабраў 5 інстаграм-старонак пра Беларусь: настальгічных, забаўных, незвычайных і проста эстэтычна прыемных.
Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў шукае праграмнага дырэктара
Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў (GIJN) адкрыла вакансію праграмнага дырэктара. Шукаюць чалавека, які будзе планаваць, адміністраваць, каардынаваць, распрацоўваць і ўкараняць новыя праграмы і праекты з мэтай падтрымкі расследавальніцкай журналістыкі ва ўсім свеце, з асаблівым акцэнтам на краіны з рэпрэсіўнымі рэжымамі і маргіналізаваныя супольнасці.
Gemini атрымаў доступ да ўсіх аплікацый на Android — без вашай згоды
Кампанія пачала аўтаматычнае ўкараненне зменаў у Android, якія дазваляюць яе ШІ-асістэнту Gemini ўзаемадзейнічаць з усталяванымі на прыладзе старонімі аплікацыямі, нават калі карыстальнік раней адключаў адпаведную актыўнасць у наладах.
У Кыргызстане ліквідуюць незалежны тэлеканал «Апрель»
Кастрычніцкі райсуд Бішкека пастанавіў зліквідаваць тэлеканал «Апрель», паведамляе «Настоящее время». Падставай для закрыцця тэлеканала стаў «сарказм» і «міміка» вядоўцаў тэлеканала.
«Выказванні Васкрасенскага патрабуюць прынцыповай юрыдычнай ацэнкі». Што не так з адказамі праўладнага палітолага незалежнаму праваабаронцу
Падчас гутаркі праваабаронцы, былога палітвязня Леаніда Судаленкі з праўладным палітолагам, сябрам так званай «камісіі па вяртанні» Юрыем Васкрасенскім прагучала пытанне наконт зняволеных беларускіх журналістаў. Прыводзім даслоўны пераказ гэтага моманту і каментар кіраўніка Прававога цэнтра БАЖ Алега Агеева.
У Беларусі «экстрэмісцкай» прызналі Instagram-старонку польскага прафесійнага фатографа
Інфармацыя пра гэта з’явілася ўвечары 9 ліпеня ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае на сваім сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Журналіста-кругасветніка Аляксандра Гойшыка шукае міліцыя
У пошуках «злоснага экстрэміста» міліцыянты прыйшлі да ягонай маці і распытвалі, ці збіраецца яе сын вярнуцца ў Беларусь з пакаяннем.
Анлайн-практыкум «Вялікая праўка: візуал, які працуе» (рэгістрацыя да 11 ліпеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае 14 ліпеня на анлайн-практыкум «Вялікая праўка: візуал, які працуе».
PALATNO: Дапамагаем беларусам і беларускам успомніць тое, пра што яны забыліся
PALATNO Media — гэта праект, які паўстаў у эміграцыі. У ім журналісты разам з героямі і чытачамі спрабуюць асэнсоўваць праблемы беларускай супольнасці, шукаць уласныя карані, захоўваць ідэнтычнасць — і ствараць вобраз будучыні Беларусі.
Набор у Летнюю школу MALDZIS (дэдлайн — 16 ліпеня)
Летняя школа MALDZIS аб’яўляе набор навучэнцаў ва ўзросце да 30 гадоў. З 21 ліпеня да 7 верасня 2025 года ўдзельнікам школы прапануюць 16 лекцый і практыкумаў: ад культурнай дыпламатыі да сторытэлінгу і праектнага менеджменту.
«Уз’ядналася мінімум тысяча сем’яў». Як грузінская журналістка раскрыла схему па продажы немаўлят
Тамуна Мусарыдзэ хацела проста знайсці сваіх біялагічных бацькоў, а ў выніку раскрыла вялікую грузінскую таямніцу — дактары з радзільных дамоў дзесяцігоддзямі прадавалі немаўлят за мяжу. Расказваем гісторыю журналісткі з Грузіі, якая не пабаялася супрацьстаяць сапраўднай медычнай мафіі.
Да Латушкі ліпавая журналістка «Новай газеты Еўропы» прасілася яшчэ ў чэрвені
Камунікацыя перарвалася пасля прапановы кіраўніка НАУ перайсці ў месенджар і прайсці верыфікацыю.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці